Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці

Пяскі́[1], таксама вядомыя як Альхо́ўка (трансліт.: Piaski, Aĺchoŭka, руск.: Пески, Ольховка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 31 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Вушанка (прыток Пцічы).

Вёска
Пяскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Пяскі на карце Беларусі ±
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет) (Беларусь)
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У XVIII стагоддзі слабодка ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць С. Кернажыцкага, потым Ярушэўскага.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Паля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. У 1858 годзе вёска ў маёнтку Альхова, уласнасць М. Дзілкевіча. 22 лютага (12 сакавіка) 1877 года ў маёнтку Альхове памёр культурны дзеяч Міхал Богуш Шышка, пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў[2]. У 1890 годзе адкрыта школа граматы, якая ў 1912 годзе стала 1-класным народным вучылішчам. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках. Паводле перапісу 1917 года у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[3]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[4].

У 1968 годзе да Пяскоў была далучаная вёска Альхоўка. У наш час Пяскамі пераважна завецца гістарычная Альхоўка, а гістарычныя Пяскі (ля ўпадзення Вушанкі ў Пціч) адміністрацыйна падпарадкаваныя вёсцы Шалягі, на вуліцы Паднёвыя Пяскі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].

 
Выгляд з шашы Н9342

Насельніцтва правіць

  • 1744 — 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу
  • 1800 — 6 двароў, 37 жыхароў
  • 1897 — 35 двароў, 242 жыхары
  • 1917 — 24 двары, 150 жыхароў
  • 1960 — 63 жыхары
  • 1999 — 25 жыхароў
  • 2002— 11 двароў, 21 жыхар
  • 2010 — 26 жыхар
  • 2012 — 8 гаспадарак, 19 жыхароў

Вядомыя выхадцы правіць

Спіс вуліц правіць

  • Дарожная вуліца
  • Дружны завулак
  • Надзеі вуліца
  • Надзеі завулак[6]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Альхоўка, Пя́скі
  2. Jelski A. 1886, с. 448.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць