Пясочнік марскі (Calidris maritima) — птушка сямейства бакасавых.

Пясочнік марскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calidris maritima Brünnich, 1764

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176646
NCBI  28682
EOL  1049471

Апісанне правіць

Даўжыня цела 20-24 см, размах крылаў 37-46 см. У шлюбным уборы карычнева-шэры, у негнездавы час — крыху больш цёмны i шэры. Жывот белы. Дзюба прамая, параўнальна тонкая, каля асновы жоўтая, ногi кароткiя, жоўтыя. Голас далiкатны, цiхі.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны: паўночны край Галарктыкі. Насяляе сухую горную тундру са скальнымі восыпамі і мноствам ручаёў паблізу марскіх узбярэжжаў, а таксама скальныя выступы на берагах астравоў і марскіх узбярэжжах, у Швецыі і Нарвегіі сустракаецца і вышэй за 1300 м, дзе трымаецца гурбаў снегу і мёрзлага грунту.

Частка папуляцыі аселая, частка — пералётная. Месца зімовак часткова ў межах гнездавога арэала: Скандынавія, Брытанскія а-вы, Ірландыя, Ісландыя, Заходняя Еўропа, у Паўночнай Амерыцы — атлантычныя ўзбярэжжы. Пад час пералётаў і зімоўкі спыняецца на камяністых (радзей пясчаных) марскіх ўзбярэжжах, скалістых астравах і паўастравах з моцным прыбоем. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны пад час міграцый від.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ладзіць паміж камянёў у ямцы ў дзірване або моху; скупая высцілка з моху, лішайнікаў і лісця карлікавай вярбы.

 
Яйкі Calidris maritima maritima

Яйкі (3-4) набліжаныя да грушападобных, крэмава-пясчана-жоўтыя, шэра-аліўкавыя або карычнева-аліўкавыя (свежыя з зялёным бляскам) са светла-шэрымі глыбокімі і чорна-карычневымі паверхневымі плямамі, якіх больш на шырокім канцы.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.