Пятрас Вайціекунас

Пя́трас Вайціеку́нас (літ.: Petras Vaitiekūnas; нар. 26 сакавіка 1953, Людзвінавас, Марыямпальскі раён) — літоўскі палітык і дыпламат; фізік па адукацыі; міністр замежных спраў Літвы з 12 ліпеня 2006 года да 9 снежня 2008 года.

Пятрас Вайціекунас
літ.: Petras Vaitiekūnas
міністр замежных спраў Літвы[d]
12 ліпеня 2006 — 9 снежня 2008
Папярэднік Antanas Valionis[d]
Пераемнік Vygaudas Ušackas[d]
Нараджэнне 26 сакавіка 1953(1953-03-26) (71 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, фізік, палітык
Узнагароды
St. George's Order of Victory ордэн Трох Зорак Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland ордэн «За заслугі перад Літвой» Independence Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1976 годзе скончыў факультэт фізікі Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19761990 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі Акадэміі навук Літоўскай ССР. У 1983 годзе ў Інстытуце фізікі абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата прыродазнаўчых навук (пазней, у адпаведнасці з дзеючай у Літве наменклатурай навуковых ступеняў, ступень кандыдата навук была прыраўнавана да ступені доктара).

У 19901992 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай Рэспублікі. У 19921993 гадах — кансультант Старшыні Сейма Літоўскай Рэспублікі. У 19931998 гадах — старэйшы памочнік прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Альгірдаса Бразаўскаса па пытаннях знешняй палітыкі.

У 1994 годзе стажыраваўся ў Каледжы стратэгічных даследаванняў і эканомікі абароны Еўрапейскага цэнтра па вывучэнні пытанняў бяспекі імя Джорджа Маршала (Германія).

У 1998 годзе стаў кіраўніком аддзелам краін Цэнтральнай Еўропы Дэпартамента палітыкі ў Міністэрстве замежных спраў, затым працаваў саветнікам міністра замежных спраў Літвы (19981999).

 
Міністры замежных спраў з Кандалізай Райс. Пятрас Вайціекунас трэці злева

У 19992004 гадах займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Літоўскай Рэспублікі ў Латвійскай Рэспубліцы. У 2004 годзе быў саветнікам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Раландаса Паксаса па пытаннях знешняй палітыкі, пазней паслом па асобых даручэннях у Дэпартаменце аналізу і планавання знешняй палітыкі Міністэрства замежных спраў (20042005).

У 20052006 гадах — пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. З 12 ліпеня 2006 года да 9 снежня 2008 г. — міністр замежных спраў Літвы. У 2008-2009 гадах — саветнік Старшыні Сейма Літвы Арунаса Валінскаса.

Са студзеня 2010 года па снежань 2014 — пасол Літоўскай Рэспублікі ва Украіне.

Валодае англійскай, латышскай, рускай мовамі.

Жанаты, трое дзяцей.

Зноскі

Спасылкі правіць