Пётр Аляксеевіч Калугін

беларускі палітык

Пётр Аляксеевіч Калугін (нар. 13 верасня 1941, в. Кудзіна, Таропецкі раён, Калінінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук.

Пётр Аляксеевіч Калугін
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 13 верасня 1941(1941-09-13) (82 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 верасня 1941 года ў в. Кудзіна Таропецкага раёна Калінінскай вобласці РСФСР у сялянскай сям’і.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на Калінінскай чыгунцы. Служыў у радах Узброеных Сіл. У 1966 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У гэтым жа годзе, з дыпломам горнага інжынера-шахтабудаўніка, прыехаў працаваць у Салігорск[1]. Працаваў майстрам рудніка другога Салігорскага калійнага камбіната, сакратаром парткама другога рудаўпраўлення камбіната «Беларуськалій», старшынёй прафкама вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», начальнікам рудніка другога рудаўпраўлення, дырэктарам чацвёртага рудаўпраўлення, галоўным інжынерам вытворчага аб’яднання «Беларуськалій». З 1992 года па 2001 год — генеральны дырэктар ВА «Беларуськалій»[2].

У 2002 годзе ў Санкт-Пецярбургскім горным інстытуце імя Г. В. Пляханава абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэхналагічнае забеспячэнне эфектыўнай адпрацоўкі саляных пластоў з цяжкакіравальнымі пародамі даху»[1].

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[3].

Пасля заканчэння паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў пачаў працаваць у ААТ «Трэст Шахтаспецбуд», дзе ў цяперашні час з’яўляецца намеснікам старшыні Савета дырэктараў[4].

Узнагароды правіць

Зноскі