Пётр Рыгоравіч Бакач (1 красавіка 1907, в. Казейкі, Ізабелінская воласць, Ваўкавыскі павет Гродзенскай губерні — ?) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, даследчык гісторыі беларускай літаратуры.

Пётр Бакач
Род дзейнасці палітык, філолаг, публіцыст, гісторык літаратуры
Дата нараджэння 1 красавіка 1907(1907-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Рыгора Станіслававіча і Наталлі Бакачоў. Да 1921 года быў разам з сям’ёй у бежанстве ў Уфе.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Студэнт Віленскага ўніверсітэта. У 1929—1930 годзе праходзіў тэрміновую службу ў Войску Польскім.

Дзеяч нелегальнага «Змагання» ў Вільні. Cябра Віленскага камітэта БСРГ і сакратар пасла сойма Польскай Рэспублікі Браніслава Тарашкевіча. У лістападзе 1931 асуджаны на 4 гады зняволення ў гродзенскай турме. Пасля вызвалення выехаў у Прагу, скончыў Карлаў універсітэт, кандыдат філасофіі.

Браў удзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі. Па словах Ларысы Геніюш, Бакач «быў добры беларус, харошы, скромны чалавек, вельмі бледны, вымучаны турмою, напэўна, і нездаровы. Ён нейк быў на пабягушках у пражскіх дзеячоў, іх нязьменны сакратар»[1]. Вядома, што Бакач адчуваў пастаянную нястачу грошай і яго фінансава падтрымліваў Васіль Русак. У Празе жыў па адрасе: Praha XI, Budovcova 8.

У лютым 1938 года Радай БНР быў прапанаваны на пасаду загадчыка Беларускага загранічнага архіва, але пытанне не было вырашана. З 1941 года тэхнічны супрацоўнік выдавецтва курсаў беларусаведы ў Празе. У 1943 годзе зноў была зроблена няўдалая спроба атрымаць згоду ад нямецкай акупацыйнай улады на прызначэнне П. Бакача загадчыкам Беларускага загранічнага архіва.

З вясны 1943 года ў Нямеччыне. Працаваў перакладчыкам на авіяцыйным заводзе ў Эрфурце (жыў па адрасе Grollmannstr. 3, bei Frau Kuehn), потым у службе «Вiнета» Міністэрства прапаганды ў Берліне. Пад канец 1943 года ўзначаліў берлінскі філіял БКС. 20 студзеня 1945 года ўведзены ў склад БЦР.

Пасля капітуляцыі Германіі арыштаваны савецкімі органамі ў Берліне. Асуджаны на 15 гадоў лагераў, высланы ў Магаданскую вобласць. Некаторы час быў у зняволенні разам з Юркам Луцкевічам.

Пасля смерці Сталіна вызвалены. У Беларусь не вярнуўся. Атрымаў медыцынскую адукацыю, працаваў лабарантам у пас. Нексікан, Магаданскай вобласці.

Творы правіць

  • Bielarus-Weissruthenien: kurzer ethnographischer Entwurf. Prag: Weissruthenischer (krywitschen) Kulturverein Dr. F. Scaryna, 1939.
  • Michal Zabejda-Sumický a jeho domov. V Praze: Běloruský kulturní spolek, 1940.
  • Lehrbuch der deutschen Sprache für Weißruthenen. Berlin: Bernard & Graefe, 1941 (= Падручнік нямецкага языка для беларусаў).
  • летам 1944 падрыхтаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай літаратуры, якая мелася быць надрукавана на беларускай і нямецкай мовах (рукапіс страчаны)
  • артыкулы ў часопісах «Іскры Скарыны» (Прага) і «Рэха» (Парыж):
    • Аб Б. Тарашкевічу // Рэха. № 1 (1938).

Зноскі

  1. Ларыса Геніюш. Споведзь. Мн., 1993. C. 54.

Літаратура правіць