Пётр Міхайлавіч Руднік

Пётр Міха́йлавіч Ру́днік (нар. 14 красавіка 1957, в. Аляксееўка, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі IV склікання, старшыня Магілёўскага аблвыканкама29 снежня 2008 па 22 снежня 2014).

Пётр Міхайлавіч Руднік
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
29 снежня 2008 — 22 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Барыс Батура
Пераемнік Уладзімір Даманеўскі
Нараджэнне 14 красавіка 1957(1957-04-14) (66 гадоў)
Адукацыя Мінскі радыётэхнікум
Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі радыётэхнікум, у 1985 г. скончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт, у 2007 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання, на інжынерных пасадах у канструктарскім бюро тэхналагічнага абсталявання ў Магілёве. Працаваў вядучым інжынерам па замежнагандлёвых адносінах, намеснікам дырэктара па побыце, рэжыму і сацыяльнаму развіццю Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, намеснікам дырэктара, затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

У 2008 годзе абраны ў Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці. З 29 снежня 2008 па 22 снежня 2014старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

З 2014 года ўзначальвае ААТ «Магілёўхімвалакно».

Зноскі

Спасылкі правіць