Пётр Міхайлавіч Серабракоў

Пётр Міхайлавіч Серабракоў (24 чэрвеня 1894, Кіржач, Уладзімірская губерня — 16 верасня 1978, Масква) — актыўны член і кіраўнік рэвалюцыйнай і партыйнай работы РСДРП(б) і КП(б) Беларусі.

Пётр Міхайлавіч Серабракоў
Нараджэнне 24 чэрвеня 1894(1894-06-24)
Смерць 16 верасня 1978(1978-09-16) (84 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Кіржачы (цяпер — Уладзімірскай вобласці) ў сям’і патомнага ткача. У 1915—1918 гады служыў у рускай арміі[1].

У 1917 годзе ўступіў у РСДРП (б). У 1918 годзе — на падпольнай рабоце: член падпольнага краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, намеснік старшыні Бабруйскага падпольнага райкама РКП(б) (Мінская губерня).

З 1918 па люты 1919 года — старшыня Бабруйскай ЧК (Мінская губерня); з лютага 1919 — старшыня Мазырскага павятовага камітэта КП(б) Літвы і Беларусі, старшыня Мазырскай павятовай ЧК, інструктар Гомельскага губкама РКП(б).

З ліпеня 1920 года — старшыня Бабруйскага павятовага рэвалюцыйнага камітэта, у тым жа годзе — таксама старшыня Бабруйскага павятовага выканкама.

З 26 лістапада 1920 па 25 люты 1921 года — член ЦБ КП(б) Беларусі, адначасова(26.11.1920—7.1.1921) — сакратар ЦБ КП(б) Беларусі.

У 1923 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча; у наступным займаў партыйныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады ў РСФСР і Узбекскай ССР.

Памёр у Маскве. Урна з прахам пахаваная ў калумбарыі на Ваганькаўскіх могілках.

Сям’я правіць

Брат Сяргей (1896—1966) — генерал-маёр і лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені.

Жонка: Клаўдзія Канстанцінаўна Баталіна (1900—1977).

Зноскі

Спасылкі правіць