Пётр Пятровіч Падкавыраў

кампазітар

Пётр Пятровіч Падкавыраў (16 кастрычніка 1910, г. Чалябінск, Расія — 25 кастрычніка 1977) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1957).

Пётр Пятровіч Падкавыраў
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1910(1910-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1977(1977-10-25) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Васіль Андрэевіч Залатароў
Прафесіі кампазітар, музычны педагог
Выхаванцы Алег Барысавіч Залётнеў, Віктар Пятровіч Помазаў, Валерый Кірылавіч Іваноў і Валерый Іванавіч Карэтнікаў
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў Чалябінску. У школьныя гады іграў на народных інструментах, кіраваў кружкамі мастацкай самадзейнасці, акампанаваў хору. Выпускнік чалябінскай школы-дзевяцігодкі Падкавыраў па пуцёўцы камсамола ў 1928 годзе быў накіраваны на вучобу ў Свярдлоўскі музычны тэхнікум. Навучаючыся там ігры на народных інструментах, ён адначасова займаецца і кампазіцыяй.

У 1933 годзе прыехаў у Менск. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1934 года. У 19351936 гг. — інспектар Рэперткама БССР. У 19361938 гг. — інспектар музычнага аддзела Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўнаркаме БССР.

Скончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю (клас В. Залатарова).

Вайна заспела Петра Пятровіча ў Крыме. Прасіўся на фронт, аднак яго не ўзялі з прычыны дрэннага зроку. У 19431944 гг. — выкладчык музычнай школы ў Майкопе. У 1944 годзе вярнуўся ў Мінск.

з 1948 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі, з 1969 года дацэнт.

 
Магіла Падкавырава на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Памёр 25 кастрычніка 1977 года. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Творчасць правіць

Яго творчая індывідуальнасць найбольш выявілася ў інструментальнай музыцы, якой уласцівы перавага лірыка-драматычная вобразнасці, інтанацыйная характарнасць, маляўнічасць музычнай мовы. Лепшыя творы вылучаюцца светлым, аптымістычным гучаннем, глыбокім драматызмам, меладызмам, пабудаваным пераважна на інтанацыях беларускай народнай песні. У музыцы для дзяцей (кантата, песня, фартэпіянныя п’есы) паказаў тонкае разуменне асаблівасцей дзіцячага светаўспрымання.

Сярод твораў: опера «Павел Карчагін» (1941, 2-я рэд. 1958, пастаўлена ў Опернай студыяй Беларускай кансерваторыі ў 1967), кантаты «Ваявода» (1937, на вершы А. Пушкіна), «Балада аб чатырох заложніках» (1954, на вершы А. Куляшова); 5 сімфоній (1940—1977), канцэрты для фартэпіяна (1965), скрыпкі (1941, 1955, 1975), віяланчэлі (1966) з аркестрам; сімфаньета для фартэпіяна з аркестрам «Родныя напевы» (1969, 2-я рэд. 1972), «Беларуская рапсодыя» (1948) для аркестра беларускіх народных інструментаў, 5 струнных квартэтаў (1941—1975), квінтэты фартэпіяна (1946) і для духавых інструментаў (1960), фартэпіяна цыклы «24 прэлюдыі», «У піянерскім лагеры»; фантазіі, уверцюры, маршы, песні, вакальныя цыклы для голасу з фартэпіяна, музыка да драматычных спектакляў і інш.

Сярод вучняў: А. Залётнеў, В. Іваноў, В. Карэтнікаў, В. Помазаў і інш.

Літаратура правіць