Пётр Сідаравіч Сінчукоў

ваенны лётчык

Пётр Сідаравіч Сінчукоў (19201987) — маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Пётр Сідаравіч Сінчукоў
Дата нараджэння 11 ліпеня 1920(1920-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1987(1987-10-10) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19401956
Званне
Маёр ВПС СССР
Маёр ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Біяграфія правіць

Пётр Сінчукоў нарадзіўся 11 ліпеня 1920 года ў Гомелі. Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У студзені 1940 года Сінчукоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З снежня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да сакавіка 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў камандаваў звяном 75-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 119 баявых вылетаў на штурмоўку вялікіх колькасцей баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за «адвагу і мужнасць, паказаныя пры нанясенні бомбавых і штурмавых удараў па праціўніку» гвардыі старшы лейтэнант Пётр Сінчукоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6213[1].

Пасля заканчэння вайны Сінчукоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1954 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1956 годзе ў званні маёра Сінчукоў быў звольнены ў запас. Вярнуўся ў Гомель. Памёр 10 кастрычніка 1987 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Сінчукоў Пётр Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Дриго С. В. За подвигом — подвиг. — Калининградское кн. изд., 1984. (руск.)
  • Королёв В. О. Гвардейцы первой штурмовой. — М.: Воениздат, 1980. (руск.)
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)

Спасылкі правіць