Пётр Хрысолаг (каля 380, Імала, Балоння, Італія — 31 ліпеня 450, там жа) — каталіцкі багаслоў, настаўнік царквы[1][2]. Уключаны ў лік святых Каталіцкай царквы, памяць здзяйсняецца 30 ліпеня.

Пётр Хрысолаг
Дата нараджэння 380
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 450
Месца смерці
Шануецца у Рымска-каталіцкай царквы
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 30 ліпеня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пра жыццё Пятра Хрысолага вядома толькі некалькі фактаў. Прыняў хрысціянства ў сталым узросце, у 433 годзе быў прызначаны біскупам у Равене, затым стаў мітрапалітам. Яго пропаведзі былі звернутыя да гараджан квітнеючага гандлёвага горада. Пятра лічаць даверанай асобай Папы Рымскага Льва I. Пахаваны ў саборы Імалы.

Ужо з IX стагоддзя Пётр атрымаў мянушку Chrysologus (Хрысолаг, «Залатаслоў») падобна з багасловам Іаанам Залатавустам. У 1729 годзе папам рымскім Бенедыктам XIII быў названы настаўнікам царквы.

Зноскі

  1. Учитель Церкви — артыкул з Кругасвет
  2. Smith, I. St. Peter Chrysologus — артыкул з Catholic Encyclopedia — Vol. 11. New York: Robert Appleton Company, 1911. 10 Aug. 2012