Пётр Юльянавіч Корбут

Пётр Юлья́навіч Ко́рбут (16 (29) верасня 1908, Пінск — 4 лютага 1944, Нікапальскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Пётр Юльянавіч Корбут
Дата нараджэння 29 верасня 1908(1908-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1944(1944-02-04) (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19311944
Званне
гвардыі
Палкоўнік
Палкоўнік
Часць 2-і гвардзейскі механізаваны корпус, 5-я ударная армія
Камандаваў 37-я гвардзейская танкавая брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

П. Ю. Корбут нарадзіўся ў горадзе Пінску. З 1931 г. у Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу, у 1941 годзе Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёвым, 4-м Украінскім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Прайшоў шлях ад камандзіра батальёна да камандзіра 23-й танкавай брыгады. 1 жніўня 1943 г. гвардыі падпалкоўнік П. Ю. Корбут прызначаны камандзірам 37-й гвардзейскай танкавай брыгады (2-і гвардзейскі механізаваны корпус, 5-я ўдарная армія, 4-ы Украінскі фронт), а 15 снежня яму прысвоена званне палкоўніка.

Гвардыі падпалкоўнік Корбут асабліва вызначыўся ў пачатку лютага 1944 года пры прарыве абароны праціўніка на Нікапальскім плацдарме на левым беразе Дняпра ў раёне горада Нікапаль (Днепрапятроўская вобласць). 4 лютага 1944 г. гвардыі палкоўнік П. Ю. Корбут загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Мелітопаль (Запарожская вобласць, Украіна).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць