Пігаль (фр.: Pigalle) — раён чырвоных ліхтароў у Парыжы, размешчаны вакол плошчы Пігаль. Знаходзіцца на мяжы IX і XVIII муніцыпальных акруг. Плошча названая ў гонар французскага скульптара Жана-Батыста Пігаля (17141785).

Славутасць
Пігаль
фр.: Pigalle
48°52′56″ пн. ш. 2°20′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тыповы будынак на бульвары Клішы

Калісьці парыжан і гасцей горада ў квартал Пігаль вабілі забароненыя забавы накшталт фрывольнага кабарэ «Мулен Руж» і тэатра жахаў «Гран Гіньёль» (апошні цяпер зачынены). У наш час Пігаль вядомы сваімі шматлікімі секс-шопамі на плошчы Пігаль і галоўных вуліцах. Прылеглыя да іх завулкі запоўнілі бардэлі. Паўднёвая частка плошчы Пігаль занятая музычнымі магазінамі, дзе прадаюць музычныя інструменты і прыналежнасці.