Пікадзілі (англ.: Piccadilly) — адна з самых шырокіх і ажыўленых вуліц у гістарычным цэнтры ЛонданаВэстмінстэры. Пралягае ад плошчы Пікадзілі (на ўсходзе) да Гайд-парку (на захадзе). Галоўная мясцовая славутасць — будынак Каралеўскай акадэміі мастацтваў.

Пікадзілі перад Бёрлінгтан-хаусам, дзе размяшчаецца Каралеўская акадэмія мастацтваў.

Гісторыя правіць

Да XX стагоддзя вобласць у раёне вуліцы была вядомая як Партугалія, пазней сама вуліца насіла назву Партугальскай. Назву «Пікадзілі» атрымала ад асабняка Роберта Бэйкера, які напачатку XVII стагоддзя разбагацеў, гандлюючы моднымі каўнерыкамі-«пікадзіламі» (piccadill)[1] - цвёрдымі каўнерыкамі з зубчастымі краямі і шырокім шнурком, які сцягваў па краях. У 1612 годзе ён купляе ў раёне вуліцы частку зямлі і будуе там дом. Пазней яго асабняк атрымаў назву Пікадзілі-хол.

Пасля аднаўлення англійскай манархіі ў 1660 годзе, Piccadilly і вобласць на поўначы (Мэйфэр) пачалі забудоўвацца раскошнымі дамамі. У XVII і XVIII стагоддзях тут будавалі дамы вяльможы і арыстакраты, пазней — нуварышы накшталт Ротшыльдаў. На паўночным боку Пікадзілі ў той час будаваліся самыя фешэнэбельныя асабнякі Лондана.

Зноскі

  1. "piccadill", Oxford English Dictionary Second Edition 1989

Літаратура правіць

Спасылкі правіць