Пілястра (італ.: pilastro ад лац.: pila калона, слуп) — плоскі вертыкальны прамавугольны ў плане выступ на сцяне або слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны архітэктурнага ордара, але пазбаўлены яе сярэдняй патоўшчанай часткі — энтазіса. Як дэкаратыўнае элементы пілястры шырока выкарыстоўваліся ў ордарнай сістэме для вертыкальнага члянення сцен. Часам канструкцыйна ўмацоўвалі найбольш нагружаныя ўчасткі сцен. Упершыню паявіліся ў ордарнай архітэктуры Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма.


Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць