Піна́с (англ.: pinnace) — у XVI стагоддзі парусна-вяслярны карабель. Выкарыстоўваўся ў якасці посыльнага, выведвальнага, кананерскай лодкі, ці як працоўны баркас карабля. Мог быць разборным. У XVIIXVIII стагоддзях трохмачтавы карабель. Атрымаў распаўсюд у паўночнай Еўропе.

Рэканструкцыя Пінаса XVII стагоддзя, Kalmar Nycke

У кругасветным плаванні Дрэйка меліся 4 разборныя пінасы, якія згулялі вялікую ролю ў выведцы іспанскіх берагоў і сувязі паміж караблямі. Да канца плавання ўсе былі страчаны.[1]

У пачатку XVII стагоддзя на поўначы Еўропы зʼявіўся пінас, які нагадваў флейт, але які значна адрозніваўся ад яго меней увагнутымі шпангоўтамі і плоскай кармою. Пярэдняя частка карабля сканчалася амаль прастакутнай папярочнай пераборкаю, якая распасціраецца па вышыні ад палубы да паўбака. Такая форма пярэдняй часткі карабля праіснавала да пачатку XVIII стагоддзя. Пінас быў даўжынёю да 44 м, меў тры шчоглы і магутны бушпрыт. На грот- і фок-шчоглах паднімалі прамыя ветразі, на бізань-шчогле — бізань і над ёю круйсель, а на бушпрыце — блінд і бом-блінд. Водазмяшчэнне пінасаў 150—800 т. Прызначаліся яны галоўным чынам для гандлёвых мэтаў.

У пазнейшы перыяд пінас невялікіх памераў узброены ветразем мог выкарыстоўвацца для транспартавання паведамленняў паміж лінкарамі, для ўваходу ў гавань наперадзе флоту, падхвата пошты і т. д.

У Рэчы Паспалітай для пінаса выкарыстоўвалі назву Пінка. Гэты карабель мог плаваць амаль ва ўсіх водах у Балтыйскім моры. Выкарыстоўваецца для прыкрыцця вялікіх караблёў, патрулявання, канвояў, захопу пунктаў гандлю ворага і г. д.

Заўвагі правіць

  1. Можейко, И. В. В Индийском океане. Очерк истории пиратства в Индийском океане и Южных морях. М., Наука, 1977, с. 40–59.

Спасылкі правіць