Піна Несбіт

канадская акцёрка кіно і тэатра

Піна Несбіт (англ.: Pinna Nesbit; 26 лістапада 1896, Галіфакс, Новая Шатландыя, Канада31 сакавіка 1950, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — канадская акцёрка кіно і тэатра, якая працавала ў амерыканскім нямым кінематографе[2].

Піна Несбіт
англ.: Pinna Nesbit
Дата нараджэння 26 лістапада 1896(1896-11-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1950(1950-03-31)[1] (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Канады Канада
Муж Харлі Ноўлз[d]
Прафесія кінаакцёрка, тэатральная акцёрка
Кар’ера 1917 — 1920
IMDb ID 0626341
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Піна Несбіт нарадзілася 26 лістапада 1896 года у Галіфаксе, Новая Шатландыя, Канада. Яна была дачкой капітана Уільяма А. Несбіта, афіцэра брытанскай арміі, які служыў у Таронта, Антарыё, Канада[3].

Здымаць яна пачала ў 1917 годзе. З кіно яна пайшла ў 1920 годзе.

Памерла 31 сакавіка 1950 года у гораде Санта-Барбара, штат Каліфорнія, ЗША.

Асабістае жыццё правіць

Яна была замужам тройчы. Яе першым мужам быў брытанскі рэжысёр і прадзюсар Харлі Ноўлз[en] (1880-1936)[2]. Другім яе мужам быў Джон Гастон з Бостана.

Піна Несбіт мела раман з каралём Эдвардам VIII, калі ён быў прынцам Уэльскім, а яшчэ не каралём[2]. На момант рамана з прынцам Уэльскім яна была у трэцім шлюбе з лейтэнантам Фрэдэрыкам Х. Кругерам[3].

Фільмаграфія правіць

 
Піна Несбіт, Роберт Фрэйзер, Леслі Стоў і Этэль Райт у фільме «Бальшавізм на судзе». 1919 год
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1917
ф Таямніца старонкі[en] The Page Mystery Лора Ле Мойл
1917
ф Ілжывы сябар[en] The False Friend Марыета
1917
ф Скрадзены рай The Stolen Paradise Катарын Ламберт
1917
ф Цана Гонару[en] The Price of Pride Мэдж Эндыкот Блэк
1917
ф Каханая авантурыстка[en] The Beloved Adventuress Марта Грант
1917
ф Маленькая герцагіня[en] The Little Duchess Эвеліна Кармайкл
1917
ф Распуцін, чорны манах[en] Rasputin, the Black Monk прынцэса Чорнага манаха Соня
1917
ф Кутняя бакалейная крама[en] The Corner Grocer Стэла
1917
ф Нічога добрага[en] The Good for Nothing Кларыса Лаверн
1918
ф Прыгожая місіс Рэйнальдс[it] The Beautiful Mrs. Reynolds спадарыня Аляксандра Гамільтан
1918
ф Капрызы грамадства[it] The Whims of Society Элеанора Ван Шуйлер
1918
ф Парваныя сувязі[en] Broken Ties Карын Ла Форс
1918
ф Давай развядземся[en] Let's Get a Divorce Івону дэ Прунель
1918
ф Проста гульцы[en] Merely Players Мод Фостэр
1918
ф Душа без вокнаў[it] A Soul Without Windows Вера Палмер
1919
ф Бальшавізм на судзе[en] Bolshevism on Trial Барбара Бозент
1920
ф Партнёры ночы[it] Partners of the Night Мэры Рыган

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.
  2. а б в Ware, Beverly (December 11, 2013). "A case of royal romance?". The Chronicle Herald. Праверана 27.10.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) (англ.)
  3. а б Gold and diamond cigarette case, Cartier, circa 1924. Sothebys. Праверана 27.10.2020. (англ.)

Спасылкі правіць