Пірагоўская вуліца

Мсціслаў. Гандлёвыя рады на скрыжаванні вуліц Пірагоўскай і Калініна, удалечыні - езуіцкі касцёл

Пірагоўская вуліца — пешаходная вуліца ў цэнтральнай частцы горада Мсціслава Магілёўскай вобласці.

Пірагоўская вуліца
Мсціслаў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Мсціслаў
Працягласць 450 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вуліца да рэканструкцыі

Пірагоўская вуліца ўпершыню згадваецца ў 1645 годзе. Назву, верагодна, атрымала з прычыны таго, што выводзіла на дарогу, што вяла ў бок сучаснай вёскі Пірагова[1]. За савецкім часам перайменавана ў вуліцу Урыцкага. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назва[2].

Размяшчэнне правіць

Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Пралетарскай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання з Кармеліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы каля былога кляштар езуітаў, перасякае вуліцы Леніна, Камсамольскую, Калініна ў яе пешаходнай частцы, з паўночнага захаду прымыкае плошча Пятра Мсціслаўца, пасля скрыжавання з вуліцай Варашылава пераходзіць у вуліцу вуліцу Урыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 450 м.

Забудова правіць

Няцотны бок правіць

 
Будынак былой мужчынскай гімназіі
 
Царква Святога Аляксандра Неўскага

Цотны бок правіць

 
Будынак былой земскай управы

Паркі правіць

Квартал паміж вуліцамі Кармеліцкай і Леніна займае парк Міру.

Зноскі

  1. Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — 2-е выд. — М.: Беларуская навука, 2014. — С. 311. — 664 с. — ISBN 978-985-08-1663-4.
  2. У Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы

Спасылкі правіць