Піраманія (ад стар.-грэч.: πῦρ — агонь, полымя + стар.-грэч.: μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — засмучэнне імпульсіўных паводзін, якое выяўляецца ў непераадольнай хваравітым цязе да падпалаў  (руск.), а таксама ў моцнай захопленасці назіраннем за агнём[3].

Піраманія
МКБ-11 6C70
МКХ-10 F63.1
МКБ-10-КМ F63.1
МКБ-9-КМ 312.33[1][2]
MeSH D005391
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вызначэнне піраманіі як паталагічнага імкнення да развядзення агню з’явілася яшчэ ў 1824 годзе. Аднак і сёння гэты сіндром да канца не вывучаны. Выпадкі піраманіі з’яўляюцца аб’ектам даследавання і псіхіятрыі, і юрыспрудэнцыі.

Пацыенты, назіраючы за пажарам, праяўляюць цікаўнасць, адчуваюць радасць, задавальненне або палёгку. Пажар ніколі не ажыццяўляецца імі дзеля матэрыяльнай выгады, для ўтойвання злачынстваў, як выраз грамадска-палітычнага пратэсту. У некаторых выпадках можа быць следствам піралагніі  (руск.) — сэксуальнага ўзбуджэння пры назіранні полымя.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Артур Ребер. Большой толковый психологический словарь. Т. 2 (П-Я): Пер. с англ. — М.: Вече; АСТ, 2000. — 560 с. — ISBN 5-7838-0606-4

Літаратура правіць

  • Скрягин Л. Н. Тайны морских катастроф. / Изд. 2-е. — М.: Транспорт, 1986. — 366 с.