Піраміда Хеопса (Хуфу) — найбуйнейшая з егіпецкіх пірамід, адзін з «Сямі цудаў свету», які захавалася да нашых дзён.

Егіпецкая назва
xwfw
G25N18
t
O24
3ḫt ḫwfw
Achet Chufu
«Гарызонт Хуфу (Хеопса)»
Звесткі
Месцазнаходжанне Гіза
Заказчык Хеопс
Час будаўніцтва IV дынастыя
Памер падножжа 230,33 м м
Першапачатковая
вышыня
146,59 м
Сённяшняя вышыня 138,75 м
Аб'ём 2 583 283 м³
Нахіл 51°50′35″
Піраміды-спадарожніцы
Пабочная піраміда ёсць
Піраміды царыц 3
Піраміда Хеопса у Вікісховішчы

Мяркуецца, што будаўніцтва, якое доўжылася дваццаць гадоў, пачалося каля 2560 года да н. э. Вядомыя дзясяткі егіпецкіх пірамід. На плато Гіза самыя вялікія з іх — піраміды Хеопса (Хуфу), Хефрэна (Хафра) і Мікерына (Менкаўра). Архітэктарам Вялікай піраміды лічыцца Хеміун, візір і пляменнік Хеопса. Ён таксама насіў тытул «Кіраўнік ўсімі будоўлямі фараона». Больш за тры тысячы гадоў (да пабудовы кафедральнага сабора ў Лінкальне, Вялікабрытанія, каля 1300 года) піраміда заставалася самай высокай пабудовай на Зямлі.

Пабудавана архітэктарам Хеміунам. Суадносіны ўсіх частак збудавання заснаваны на прапорцыях так званага залатога сячэння. Вышыня піраміды 146,6 м, даўжыня кожнага з бакоў квадратнай асновы складае 233 м. Піраміда выкладзена з вялікіх блокаў вагой ад 2,5 да 30 т. Агульная іх колькасць дасягае 2 млн 300 тыс. Блокі ўтрымліваюцца без сувязнага раствора пад сваім цяжарам. Знадворку піраміда была пакрыта паліраванымі вапняковымі плітамі. Яны блішчэлі на сонцы, і гэта стварала яшчэ большае ўражанне велічнай магутнасці, урачыстасці. Піраміда Хеопса была часткай вялікага архітэктурнага ансамбля, куды ўваходзілі, акрамя памінальных храмаў, скульптура сфінкса з партрэтнай выявай фараона і тулавам ільва.

Літаратура правіць

  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4

Спасылкі правіць