Пірыт (грэч. πυρίτης λίθος, літаральна - камень, што высякае агонь), серны калчадан, жалезны калчаданмінерал, сульфід жалеза хімічнага складу FeS2 (46,6 % Fe, 53,4 % S). Нярэдкія прымешкі Са, Ni, As, Cu, Au, Se і інш.

Пірыт
Спарыш крышталёў пірыту
Формула FeS2
Сінгонія Кубічная
Колер Cаламяна-жоўты
Колер рысы Зелянява-чорны
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 6—6,5
Спайнасць Вельмі недасканалая
Злом Ракавісты
Шчыльнасць 4,9—5,2 г/см³

Колер светлы, латунна-жоўты. Бляск металічны. Рыса чорная з зеленаватым адценнем. Цвёрдасць 6—6.5. Спайнасць вельмі недасканалая. Злом няроўны. Сінгонія кубічная. Шчыльнаснь 4,9—5,2. Крохкі, асабліва пры абагачэнні золатам. Грані кубічных крышталяў маюць штрыхоўку. Суцэльныя зярністыя і шчыльныя масы, крышталі і іх зросткі.

Радовішчы на Урале, Рудным Алтаі, у Закаўказзі і інш. На Беларусі інтэнсіўная пірытызацыя адзначана ў эфузіўных пародах ніжняга пратэразою на поўдні краіны.

Сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Дамінікоўская Д. А. Пірыт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 199. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. — Мн.: Нар. асвета, 1987. — 109, [2] c.
  • Hurlbut, Cornelius S.; Klein, Cornelis, 1985, Manual of Mineralogy, 20th ed., John Wiley and Sons, New York, p 285—286, ISBN 0-471-80580-7

Спасылкі правіць