Піскароўскія мемарыяльныя могілкі

могілкі ў Санкт-Пецярбургу

Піскароўскія мемарыяльныя могілкі размешчаны на паўночным усходзе Санкт-Пецярбурга, адно з месцаў масавых пахаванняў ахвяр блакады Ленінграда і воінаў Ленінградскага фронту. На могілках узведзены мемарыял загінулым.

Піскароўскія мемарыяльныя могілкі?
59°59′47″ пн. ш. 30°25′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Гісторыя
Дата заснавання9 мая 1960
АрхітэктарЯўген Адольфавіч Левінсон і Alexander Viktorovich Vasiliev[d]
Пахаванні
Колькасць пахаванняў186
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піскароўскія могілкі заснаваны ў 1939 годзе на паўночнай украіне Ленінграда і былі названы па назве вёскі Піскароўка.

У 1941—1944 гады стала месцам масавых пахаванняў. У брацкіх магілах пахаваны ахвяры блакады Ленінграда і воіны Ленінградскага фронту (усяго каля 470 тысяч чалавек; па іншых дадзеных, 520 тысяч чалавек — 470 тысяч блакаднікаў і 50 тысяч вайскоўцаў). Найбольшая колькасць памерлых прыйшлося на зіму 1941—1942 гг. (15 лютага 1942 года дастаўлена для пахавання на могілках 8452 памерлых, 19 лютага — 5569, 20 лютага — 10043). На Піскароўскіх мемарыяльных могілках таксама пахавана больш за 10 вайскоўцаў, у тым ліку і былых, 28-й асобнай штрафной роты, 28-га асобнага штрафнога батальёна Ленінградскага фронту, 42 арміі і 14-га асобнага штрафнога батальёна, якія памерлі ад ран і хвароб у шпіталях у 1942—1945 гадах.

У лютым 1945 года быў праведзены конкурс на праект мемарыяла ленінградцаў, якія загінулі ў час блакады. У 1956 годзе на плошчы звыш 26 гектараў пачалося будаўніцтва мемарыяльнага комплексу па праекце архітэктараў А. В. Васільева і Я. А. Левінсона. Мемарыял быў адкрыты 9 мая 1960 года, у пятнаццатую гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вечны агонь быў запалены ад агню на Марсавым полі.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)