Пітэр Бодэрт (нідэрл.: Pieter Boddaert; 1730 ці 1733, Мідэлбург — 6 мая 1795, Утрэхт) — нідэрландскі ўрач і натураліст. Сын юрыста і паэта Пітэра Бодэрта Старэйшага (1694—1760); у сваю чаргу сынам Бодэрта быў Пітэр Бодэрт Малодшы (1766—1805), таксама паэт.

Пітэр Бодэрт
нідэрл.: Pieter Boddaert
Дата нараджэння 26 мая 1730(1730-05-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1795(1795-05-06) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Pieter Boddaert[d]
Дзеці Pieter Boddaert jr.[d]
Род дзейнасці біёлаг, урач, арнітолаг, заолаг, натураліст, іхтыолаг, выкладчык універсітэта, фізіёлаг
Навуковая сфера урач, натураліст
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Boddaert».

Pieter Boddaert на Віківідах
Старонка на Віківідах
Pieter Boddaert на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Скончыў Утрэхцкі ўніверсітэт, з 1764 года выкладаў у ім. Перапісваўся з Карлам Лінеем, захавалася 14 яго лістоў. Быў блізка знаёмы з Альбертам Шлосерам і пакінуў апісанне сабранай ім кунсткамеры. У 1783 годзе апублікаваў паказальнік да «Ілюстраваных табліц» (фр.: Planches enluminées) Эдмэ Луі Дабантона, у якім прапанаваў, прытрымліваючыся Лінея, біномную наменклатуру для відаў, апісаных Бюфонам; шмат якія з гэтых найменняў выкарыстоўваюцца дагэтуль. У працы 1785 года «Elenchus Animalium» упершыню ўвёў біномныя найменні для шэрагу млекакормячых, у тым ліку для двух відаў, якія цяпер ужо вымерлі: квагі і тарпана.

Зноскі

  1. Pieter Boddaert // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pieter Boddaert // Biodiversity Heritage Library — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.