Пітэр Серафіновіч

Пітэр Сімон Серафіновіч (англ.: Peter Szymon Serafinowicz; нар. 10 чэрвеня 1972) — брытанскі акцёр і шоўмен беларускага паходжання. Дзед Пітэра Серафіновіча — Сімон Серафіновіч (паводле іншых звестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.

Пітэр Серафіновіч
Peter Serafinowicz
Дата нараджэння 10 ліпеня 1972(1972-07-10) (51 год)
Месца нараджэння Ліверпуль, Англія, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Жонка Sarah Alexander[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, комік, пісьменнік, кінарэжысёр
Кар’ера 1991 — дагэтуль
IMDb ID 0784818
peterserafinowicz.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юнацтва правіць

Пітэр Серафіновіч нарадзіўся ў Ліверпуле, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.[1]

Кар’ера правіць

У 1993 годзе Серафіновіч дэбютаваў у эфіры на радыё BBC Radio 1, у шоу The Knowledge. У 1998 годзе ён упершыню з’явіўся на тэлебачанні ў шоу Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага плану ў тэлесерыялах на брытанскім і амерыканскім тэлебачанні.

Таксама Пітэр Серафіновіч вядомы ў якасці акцёра агучання, у рэкламе, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучанні — Дарт Маўл у фільме Star Wars Episode I: The Phantom Menace.[2]

Сям’я правіць

Дзед Пітэра Серафіновіча, Сімон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, здзейсненых у Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны, але не быў асуджаны з-за стану здароўя.[3] Паводле звестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да знішчэння мясцовага яўрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасля вайны Серафіновіч асеў у Вялікайбрытаніі, дзе быў сябрам палітычна-ваеннай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух[4].

Пітэр Серафіновіч жанаты на актрысе Сары Александэр[2], ад якой мае сына.

Яго брат Джэймс Серафіновіч — сцэнарыст і рэжысёр[5], сястра Хелен — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінеганам.

Радыё правіць

  • The 99p Challenge
  • Lee and Herring
  • Harry Hill’s Fruit Corner
  • The Two Dannys
  • Danny Baker’s All Day Breakfast Show
  • The Sofa of Time

Зноскі

  1. The floor is his (англ.). www.telegraph.co.uk. Праверана 20 верасня 2010.
  2. а б My Secret Life: Peter Serafinowicz, Actor and comedian, age 36 (англ.). www.independent.co.uk. Праверана 20 верасня 2010.
  3. «BBC star’s grandfather faced Nazi war crimes trial» thisislondon.co.uk, 21 Oct 2007
  4. Беларускі Вызвольны Рух // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
  5. James Serafinowicz (англ.). www.imdb.com. Праверана 20 верасня 2010.

Спасылкі правіць