Пітэр Аляксандр Усцінаў (англ.: Peter Alexander Ustinov; 16 красавіка 1921, Лондан — 28 сакавіка 2004, Жэналье, кантон Во, Швейцарыя) — брытанскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, пастаноўшчык опер і драматычных спектакляў, драматург, сцэнарыст, пісьменнік, газетны і часопісны калумністаў, тэле- і радыёвядучы, прадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар», «Эмі», «Грэмі», BAFTA, камандор ордэна Брытанскай імперыі, рыцар-бакалаўр.

Пітэр Усцінаў
брыт. англ.: Peter Ustinov
Дата нараджэння 16 красавіка 1921(1921-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2004(2004-03-28)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jona von Ustinov[d][3]
Маці Nadia Benois[d][3]
Жонка Isolde Denham[d], Suzanne Cloutier[d] і Hélène du Lau d'Allemans[d][4]
Дзеці Igor Ustinov[d], Pavla Ustinov[d], Andrea Ustinov[d] і Tamara Ustinov[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі рыцар-бакалаўр камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры Knight of the Order of the Southern Cross Order of the Southern Cross камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»

ордэн Карла Валентына[d] (1981)

прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану
ордэн Усмешкі

медаль Бенджаміна Франкліна[d] (1958)

ганаровы доктар Таронцкага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Дарэмскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Атаўскага ўніверсітэта[d]

Bavarian TV Awards[d] (1998)

Golden Schlitzohr[d] (1987)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана — кінафільм[d]

Сярэбраны мядзведзь[d]

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1958)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1967)

ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1995)

Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d]

IMDb ID 0001811
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходжанне правіць

Пітэр Усцінаў нарадзіўся ў Швейцарскім катэджы (Лондан) у шматнацыянальнай сям’і Усцінавых-Бенуа. Пры нараджэнні атрымаў імя Пітэр Аляксандр фон Усцінаў (англ.: Peter Alexander von Ustinov)[5] і намаганнямі бабулі-верніцы быў ахрышчаны паводле пратэстанцкага абраду як «Пэтэрус Аляксандрус» у адной з цэркваў Гамбурга.

Бацька — нямецкі падданы рускага, армянскага, нямецкага, эфіёпскага і яўрэйскага паходжання Ёна «Барон» Усцінаў[en] (англ.: Jona von Ustinov) па мянушцы «Клоп»[6]. У Першую сусветную вайну быў лейтэнантам Люфтштрайткрэфтэ. У 1930-х Ёна працаваў прэс-сакратаром нямецкага пасольства ў Лондане, а пасля прыходу да ўлады Гітлера атрымаў брытанскае грамадзянства і стаў супрацоўнікам брытанскай разведкі. Баронскі тытул, нададзены (паводле сямейнага падання) Платону Усцінаву імператарам Вільгельмам I, з пачаткам вайны з Германіяй выглядаў падазрона, таму Усцінавы мусілі яго пазбыцца.

Маці Пітэра — мастачка рускага, французскага, італьянскага і нямецкага паходжання Надзея Бенуа[7][8], адна з дачок пецярбурскага архітэктара Лявонція Бенуа. З будучым мужам пазнаёмілася і абвянчалася ў 1920 годзе ў Петраградзе, куды Ёна прыбыў, паводле біёграфаў, каб адшукаць маці і сястру. Неўзабаве па падробных дакументах яны з’ехалі на шведскім параходзе ў Амстэрдам, а праз пэўны час перабраліся ў Лондан.

Пітэр навучаўся ва Уэстмінстэрскім коледжы, дзе ягоным аднакласнікам быў старэйшы сын Рыбентропа Рудольф.

Кар’ера правіць

 
Усцінаў у ролі Нерона ў фільме Кама градзешы (1951)

Дэбютаваў на сцэне ў 17-гадовым узросце. У вайну служыў у брытанскім войску, дзе пэўны час пісаў сцэнарый для фільма Дэвіда Нівена «Шлях наперад». У 1942 годзе ўпершыню зняўся ў кіноАдзін з нашых самалётаў не вярнуўся»), пасля яшчэ ў некалькіх прапагандысцкіх фільмах.

У 1950-я пачаў пісаць і ставіць уласныя п’есы і граць у іх. Найбольш вядомай ягонай п’есай стала «Раманаў і Джульета» (1956). Здымаўся не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў ЗША. Неаднакроць выконваў ролю знакамітага шпега Эркюля Пуаро, выконваў ролі імператара НеронаКама градзешы»), Лентула БатыятаСпартак»), капітана Верэ («Білі Бад»). Быў сцэнарыстам і рэжысёрам некалькіх фільмаў: «Школа для сакрэтаў» (1946), «Гарачыя мільёны» (1968), «Леў і ястраб» (1984). Агулам здымаўся ў 88 фільмах.

У 1960-я зрэжысіраваў некалькі операў: «Джанні Скікі» Пучыні, «Іспанскую гадзіну» Равеля, «Спадзяванне» Шонберга і «Чароўную флейту» Моцарта.

Цягам шасці гадоў быў рэктарам Дарэмскага ўніверсітэта. У 1977 годзе выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Дарагі я» (па-англійску: Dear Me).

З канца 1960-х сцэнічная дзейнасць адышла на другі план пасля таго, як Пітэр Усьцінаў далучыўся да дзейнасці ЮНІСЭФ — быў ейным Паслом добрай волі і збіральнікам сродкаў. У гэтай ролі ён наведваўся ў дамы гаротных дзяцей, каб іх весяліць сваімі выступамі.

З 1991 да смерці быў прэзідэнтам Сусветнага федэралісцкага руху, верыў у непазбежнасьць і неабходнасць сусветнага ўрада[9].

Бегла размаўляў па-англійску, французску, іспанску, італьянску, нямецку і руску, крыху па-турэцку і грэчаску.

Чатыры разы лаўрэат прэміі «Эмі», лаўрэат прэміі Акадэміі.

У 1960-х прыняў швейцарскае грамадзянства, каб пазбегнуць вялізных брытанскіх падаткаў. Тым не меней, у 1990 атрымаў званне рыцара-бакалаўра, а ў 1992 быў прызначаны канцлерам Дарэмскага ўніверсітэта, да гэтага двойчы абіраўшыся рэктарам універсітэта Дандзі[10].

Сям’я правіць

Усцінаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — Ізольда Дэнгам (1920—1987), з якой ён ажаніўся ў 1940 і развеўся ў 1950 годзе; ад гэтага шлюбу меў дачку Тамару. Другая жонка — актрыса Сюзана Клуцье; шлюб доўжыўся з 1954 да разводу ў 1971, і прынёс дачок Паўлу і Андрэю ды сына Ігара.

Трэці раз Пітэр ажаніўся ў 1972 годзе з Хеленай дзю Лаў д’Алеманс. Памёр у Швейцарыі ад сардэчнай недастатковасці ва ўзросце 82 гадоў.

Фільмаграфія правіць

Рэжысёр правіць

Сцэнарыст правіць

Тэатральныя творы правіць

Рэжысёр-пастаноўшчык
  • «Любоў да трох апельсінаў» (1997)
Драматург
  • «На паўшляху да вершаліны» (1967)

Зноскі правіць

  1. а б Peter Ustinov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sir Peter Ustinov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 28 сакавіка 2020.
  4. Daily MirrorReach plc, 1972. — Iss. 21301. — P. 4. — ISSN 0307-0204
  5. peterustinov.org(недаступная спасылка). peterustinov.org. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 23 July 2014.
  6. Peter Ustinov — Biography — IMDb
  7. Distinguished Guest in the Visitation Parish | Gemeinde Mariae-Heimsuchung St. Petersburg Архівавана 15 лютага 2017.. Visitmaria.ru (17 March 2011).
  8. Peter Ustinov Архівавана 24 верасня 2015.. Seplis.com.
  9. World Federalist Movement: President (англ.). Wayback machine. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2008. Праверана 9 сакавіка 2015.
  10. Shafe (1982). University Education in Dundee 1881–1981 A Pictorial History. Dundee. p. 205. {{cite book}}: Невядомы параметр |name= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |publishing= ігнараваны (даведка)