Пітэр Майкл Фальк (англ.: Peter Michael Falk; 16 верасня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесерыяле. Акрамя таго, Пітэр з’яўляўся ў такіх фільмах, як «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» і «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры з іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глобус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой спіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[5].

Пітэр Фальк
Peter Falk
Імя пры нараджэнні Пітэр Майкл Фальк
Дата нараджэння 16 верасня 1927(1927-09-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 2011(2011-06-23)[4][1][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Жонка Шэра Данезэ[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1959—2008
Узнагароды «Залаты глобус» (1973),
«Эмі» (1972, 1975, 1990)
IMDb ID 0000393
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасня 1927 года ў Нью-Ёрку ў сям’і ўладальніка галантарэйнай крамы і крамы адзення Майкла Пітэра Фалька і яго жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Хокхаўз), якая працавала бухгалтарам[6]. Паходжаннем бацькі будучага акцёра былі венгерскімі, чэшскімі, расійскімі і польскімі яўрэямі[7].

У трохгадовым узросце правае вока Фалька было хірургічна выдалена з-за выяўленай у яго хваробы рэтынабластомы. Рэшту жыцця ён насіў шкляное вока[8]. Не зважаючы на гэта, яшчэ з дзяцінства Пітэр часцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандных відах спорту, як бейсбол ці баскетбол.

Першае з’яўленне Фалька на сцэне адбылося ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спектаклі «Піраты Пензанса», які ставіўся ў знакамітым летнім лагеры «Camp High Point», размешчаным у прадмесці Нью-Ёрка. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Марцін, з якім пазней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў серыяла «Каломба».

Навучаўся Пітэр у Вышэйшай школе Осінінгу, размешчанай у наваколлі Нью-Ёрка, дзе быў «прэзідэнтам» аднаго са старэйшых класаў. Пасля заканчэння школы ў 1945 годзе ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэння Другой сусветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ва Узброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Ваенна-марскога флоту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Пасля Фальк падарожнічаў па Еўропе і нават 6 месяцаў працаваў на чыгунцы ў Югаславіі[9].

Пасля вяртання дахаты Пітэр навучаўся ў Сіракузскім універсітэце ў Нью-Ёрку на эканамічным аддзяленні, аднак ён быў не ўпэўнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасля ўніверсітэта працаваў адміністратарам і клеркам, а праз нейкі час запісаўся ў тэатр. З 1958 пачаў рэгулярна з’яўляцца ў кіно і на тэлебачанні, зняўшыся ў фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі свет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтэнанта лос-анджэлескай паліцыі Каломба ў серыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасці доўжыўся 19 гадоў.

Акцёр памёр у чацвер увечары 23 чэрвеня 2011 года ў Беверлі-Хілз. Паведамлялася, што Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгеймера і дэменцыю[10][11].

Зноскі правіць

  1. а б Peter Falk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Peter Falk // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. http://abcnews.go.com/Entertainment/columbo-star-peter-falk-dies-83/story?id=13922090
  5. TV Guide Guide to TV. Barnes and Noble. 2004. P. 596. ISBN 0-7607-5634-1. (англ.)
  6. Біяграфія Пітэра Фалька. Film Reference (англ.)
  7. Інтэрв’ю з Пітэрам Фалькам. Cigara Ficionado (англ.)
  8. Пітэр Фальк Архівавана 10 чэрвеня 2009.. The Biography Channel (англ.)
  9. Falk, Peter (2006). Just One More Thing: Stories From My Life. New York: Carroll & Graf Publishers. P. 26. ISBN 0-7867-1795-5.
  10. У ЗША пайшоў з жыцця адзін з праслаўленых ветэранаў Галівуда — Пітэр Фальк(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія
  11. Памёр «лейтэнант Каломба» — акцёр Пітэр Фальк. Наша Ніва

Спасылкі правіць