Піхта белая[1], Ельніца еўрапейская[2], Ельніца белая[3] (Ábies álba) — від вечназялёных дрэў роду піхта (Abies) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).

Піхта белая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abies alba Mill., 1768

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506607
NCBI  45372
EOL  1033070
GRIN  t:629
IPNI  261448-1
TPL  kew-2609691

Батанічнае апісанне правіць

 
 
Шышка і насенне

Вечназялёнае стройнае дрэва да 30-65 м вышынёй, з прамым ствалом дыяметрам да 2 метраў.

Крона вострапірамідальная ў маладосці, авальна-завостраная ў сярэднім узросце і прытупленая зверху, амаль цыліндрычная, у старасці. Галіны сабраныя ў гарызантальныя кальчакі. Бакавыя галіны гарызантальна распасцёртыя або злёгку прыўзняты ўверх. Кара серабрыста-шэрая, гладкая, на старых дрэвах лускаватая.

Хвоя ігольчастая, бліскучая, маршчыністая, на канцах вышчэрбленая або двухгаловая, даўжынёй 2-3 см, шырынёй 2-3 мм. На галінах размешчаная грэбенепадобна і сабраная ў шэрагі ў адной плоскасці. Зверху цёмна-зялёная, бліскучая, з шызым адлівам, знізу — з двума выразнымі белымі палосамі вусцеек, дзякуючы чаму гэты від і атрымаў назву «белая».

Расліна аднадомная, раздзельнаполая.

Маладыя пладовыя шышкі прамастаячыя, маладыя — зеленкаватыя, спелыя — цёмна-карычневыя, авальна — цыліндрычнай формы, даўжынёй 10-16 см, у дыяметры 3-4 см. У адрозненне ад елкі накіраваны не ўніз, а ўверх. Шышкі спеюць і рассыпаюцца ў першую восень. Пупышкі авальныя, не пакрытыя смалой.

Насенне буйное, даўжынёй да 1 см.

Каранёвая сістэма глыбокая, маецца стрыжневы корань і некалькі моцных бакавых[4].

Дажывае да 300—400 гадоў.

Арэал правіць

 

Барэальны рэліктавы від, арэал якога ахоплівае Атлантычную і Сярэднюю Еўропу, Карпаты, Міжземнамор’е. Расце ў гарах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, рэгіёнах з марскім кліматам і блізскіх па прыродных умовах тэрыторыях.

Адна з асноўных у Украіне горных лесаўтваральных парод, зрэдку сустракаецца і на раўніне, утварае чыстыя і змешаныя насаджэнні з букам і іншымі лісцянымі пародамі.

Распаўсюджаная ў Карпатах, зрэдку на раўніне ў паўднёва-заходніх раёнах у выглядзе астраўных пасадак. Займае каля 1,4 % дзяржаўнага ляснога фонду Украіны. Раёны нарыхтовак — Львоўская, Івана-Франкоўская, Чарнавіцкая, Закарпацкая вобласці. Запасы сыравіны нязначныя.

Шырока культывуецца паўсюль як дэкаратыўная паркавая расліна.

Класіфікацыя правіць

Таксанамічнае становішча правіць

  яшчэ 6 сямействаў   яшчэ каля 50 відаў
       
  парадак
Хвоі
    род
Піхта
   
             
  аддзел
  Хвойныя  
    сямейства
Хваёвыя
     від
Піхта белая
           
  яшчэ тры
   вымерлых   
парадкі
  яшчэ 10 родаў  
     

Сінонімы правіць

У культуры правіць

Для паспяховага вырастання піхта белая патрабуе ўрадлівых, досыць вільготных глеб. Забалочвання не выносіць. Дрэнна пераносіць сухасць паветра і глебы. Абмярзае пры паніжэннях тэмпературы ніжэй −25 °C. Ценевынослівая, адчувальная да забруджвання паветра дымам і газамі.

У дэкаратыўным стаўленні саступае Abies nordmanniana і піхта сібірская (Abies sibirica), бо мае больш друзлае ахваенне і даволі ствол, які даволі рана агаляецца знізу.

Раёны выкарыстання: поўдзень Прыбалтыкі, захад Украіны, паўднёвы захад Беларусі. Ва ўмовах Масквы і Санкт-Пецярбурга рэгулярна абмярзае[4].

У якасці прышчэпы выкарыстоўваецца для размнажэння дэкаратыўных сартоў розных відаў піхтаў, што ва ўмовах сярэдняй паласы Расіі часта прыводзіць да вымярзання прышчэпы.

Выкарыстанне чалавекам правіць

Смаланосная, эфіраалейная, драўняная, лекавая, вітамінная, меданосная, таніданосная і дэкаратыўная расліна. З дрэў піхты белай здабываюць вельмі каштоўную жывіцу. Смаляныя хады ёсць у кары. Пры патаўшчэннях ствала смаляныя хады руйнуюцца, утвараюцца ёмішчы жывіцы, якія маюць выгляд патаўшчэнняў і называюцца вужлакамі. У кожным з іх утрымліваецца некалькі грамаў жывіцы. Кара старых дрэў у ніжняй часткі не мае вужлакоў, таму што з узростам яна таўсцее, рэпаецца і губляе пругкасць. Для стымуляцыі ўтварэння вужлакоў па паверхні ствала б’юць драўляным малатком, у выніку чаго на месцы ўдару ўзнікаюць вужлакі значных памераў.

Піхта дае шмат пылка, клею, а ў канцы лета інтэнсіўна вылучае медзвяную расу  (руск.), з якой пчолы вырабляюць шкодны для іх падзевы мёд  (руск.).

 

Агульны выгляд

 

Ігліца

 

Дзве белыя палоскі на ігліцы

Прамысловае выкарыстанне правіць

Жывіца піхты белай утрымлівае каля 34 % эфірнага алею, смолы, невялікую колькасць бурштынавай кіслаты. 3 яе жывіцы вырабляюць піхтавы бальзам, які мае тыя ж фізічныя ўласцівасці, як і канадскі. Піхтавы бальзам шырока выкарыстоўваюць у аптычнай прамысловасці для склейвання лінзаў, а таксама пры вырабе мікрапрэпаратаў (паказчык праламлення бальзаму блізкі да паказчыка праламлення шкла).

Драўніна белая, зрэдку з жаўтлявым адценнем, бліскучая, лёгкая, мяккая, пругкая, нетрывалая, лёгка колецца. Выкарыстоўваецца для вырабу сталярных вырабаў, музычных інструментаў, тары (кадкі  (руск.) і скрыні  (укр.)), гонту, а ў некаторых мясцовасцях нават у будаўніцтве.

Каштоўнымі якасцямі драўніны вялікая даўжыня трахеіды і нязначная смалістасць, што дае магчымасць выкарыстоўваць яе ў папярова-цэлюлознай прамысловасці. Драўніна піхты змяшчае каля 60 % цэлюлозы, смалы ў ёй у 22,5 разоў менш, чым у драўніне елі. Прамысловы выхад цэлюлозы з драўніны піхты роўны 37 %.

З ігліцы, галінак і шышак піхты атрымліваюць каштоўны эфірны алей. Выхад алею з ігліцы 1,3-2,3 %, а з маладых галінак 0,61,1 %. Галоўная складовая частка эфірнага алею — барнілацэтат (30-40 %), які з’яўляецца сыравінай для сінтэзу медыцынскай камфоры, што па сваім дзеянні на арганізм раўнацэнная той, якая здабываецца з камфоравага дрэва (Cinnamomum camphora).

Піхтавы эфірны алей выкарыстоўваюць у парфумернай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, з яго вырабляюць тэхнічную камфару, якую выкарыстоўваюць пры вытворчасці цэлулоіду. 3 ігліцы піхты вырабляюць таксама канцэнтрат супрацьцынготнага вітаміну C.

Медыцынскае выкарыстанне правіць

З ігліцы атрымліваюць эфірны піхтавы алей, які выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах.

У навуковай медыцыне ўжываюць эфірны алей і жывіцу піхты. Эфірны алей піхты ўжываюць часам для удыхання пры захворваннях дыхальных шляхоў, а таксама для ўцірання пры рэўматызме. У народнай медыцыне маладыя хваінкі і пупышкі піхты выкарыстоўваюць супраць цынгі, для лячэння рэўматызму, а таксама як мачагонны сродак.

Дэкаратыўнае выкарыстанне правіць

Як дэкаратыўная расліна рэкамендуецца для адзіночных і групавых пасадак у парках і лесапарках удалечыні ад прамысловых аб’ектаў, паколькі яна не вытрымлівае газаў. Піхта белая маё дэкаратыўныя формы; пірамідальную, калонападобную, ніцую, пярэстую і залацістую. Было першым дрэвам, якое выкарыстоўвалася ў якасці каляднай елкі. Да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца, у прыватнасці на захадзе Украіны, для ўпрыгожвання памяшканняў падчас навагодніх і калядных святаў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Abies pectinata — ельніца эўрапейская з-за асаблівасцяў тагачаснага правапісу
  3. Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Мінск: Інбелкульт, 1924. — у крыніцы пад назвай Abies alba
  4. а б Колесников А.И. Декоративная дендрология. — 2-е, исправ. и доп.. — М.: Лесная промышленность, 1974. — 704 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)