Піўная паводка адбылася 17 кастрычніка 1814 года ў Вялікабрытаніі ў лонданскім прыходзе св. Эгідыя (англ.: St. Giles). На бровары «Мё і кампанія» (англ.: Meux and Company Brewery)[1] на вуліцы Тотэнхэм-Корт-Роўд (англ.: Tottenham Court Road)[2][1] выбухнула цыстэрна з півам аб'ёмам 610 тысяч літраў і выклікала разбурэнне астатніх бакаў у будынку. У выніку амаль 1,5 мільёна літраў піва лінула на вуліцу. Піўная хваля разбурыла два дамы і прабіла сцяну паба «Tavistock Arms», заваліўшы абломкамі маладую бармэнку Элеанор Купер.

Toten Hall house in Tottenham Court Road.
Дом на вуліцы Tottenham Court Road за год да катастрофы

Бровар быў размешчаны сярод бядняцкіх дамоў у трушчобах Сэнт-Джайлза, дзе цэлыя сем'і жылі ў сутарэннях, якія хутка запоўніліся півам. У выніку загінула дзевяць чалавек: восем захлынулася, адзін сканаў праз алкагольнае атручванне[2].

Ахвяры, пра якіх захаваліся звесткі правіць

Імя[3] Узрост
Клінт Скрогінз 52
Элеанор Купер 15-16
Ханна Бамфілд 4
Кэтрын Батлер 63
Элізабэт Сміт 27
Мэры Мюлві 30
Томас Мюлві 3

Заўвагі правіць

  1. а б Greenberg, Michael I. Disaster!: A Compendium of Terrorist, Natural, and Man-made Catastrophes. Jones & Bartlett Publishers. p. 156. ISBN 0763739898.
  2. а б Rennison, Nicholas (2 November, 2006). The Book of Lists: London. Canongate Books Ltd. ISBN 9781841956763. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. [1] The Times, 19 octobre 1814

Спасылкі правіць