П’емонцкая мова

раманская мова, распаўсюджаная ў Паўночнай Італіі

П’емонцкая мова (п’ем.: lenga piemontèisa) — адна з гальска-італійскіх моваў, распаўсюджаная на паўночным захадзе Італіі ў рэгіёне П’емонт. Традыцыйна адносіцца да «італійскіх дыялектаў». На гэтай мове размаўляюць каля 2 мільёнаў чалавек.

П’емонцкая мова
Саманазва Piemontèis
Краіны Італія
Рэгіёны П’емонт
Афіцыйны статус П’емонт
Агульная колькасць носьбітаў 2 млн.
Статус ёсць пагроза знікнення[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўропы

Індаеўрапейская
 Раманскія
  Заходнераманскія

     П’емонцкая
Пісьменнасць лацінская
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 roa
ISO 639-3 pms
WALS itu
Atlas of the World’s Languages in Danger 399
Ethnologue pms
ELCat 3273
IETF pms
Glottolog piem1238
Вікіпедыя на гэтай мове

Многія еўрапейскія і амерыканскія лінгвісты лічаць п’емонцкую самастойнай мовай, але ў Італіі яна звычайна лічыцца дыялектам[2]. На сённяшні дзень п’емонцкая мова мае вызначаны афіцыйны статус, прызнаны рэгіянальным урадам П’емонта, але не ўрадам Італіі[2].

П’емонцкая была роднай мовай эмігрантаў, якія ў перыяд з 1850 па 1950 гады з’язджалі з П’емонта ў Францыю, Бразілію, ЗША, Аргенціну, Уругвай і іншыя краіны.

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. а б La Stampa. Per la Consulta il piemontese non è una lingua(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана May 14, 2010.