П’ер Юбер Ністэн

П’ер Юбер Ністэн (фр.: Pierre-Hubert Nysten; 30 кастрычніка 1771, Льеж — 3 сакавіка 1818, Парыж) — французска-бельгійскі лекар[4].

П’ер Юбер Ністэн
фр.: Pierre-Hubert Nysten
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1771(1771-10-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1818(1818-03-03)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізіёлаг, педыятр, энтамолаг
Навуковая сфера медыцына
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

У 1802, адначасова з атрыманнем дыплома доктара медыцыны ў Парыжы, апублікаваў сваю першую працу «Новыя гальванічныя досведы, праведзеныя на мускулах чалавека і цеплакроўных жывёл…» (фр.: Nouvelles expériences galvaniques, faites sur les organes musculaires de l’homme et des animaux а sang rouge…). Разам з Біша  (руск.) займаўся піянерскімі даследаваннямі ў галіне кардыялогіі. Разам з Жазефам Капюронам склаў медыцынскі слоўнік (фр.: «Nouveau dictionnaire de médecine, de chirurgie, de pharmacie, des sciences accessoires et de l'art vétérinaire», 1806, які да 1865 года вытрымаў 12 выданняў).

Імя Ністэна носіць аднайменны закон (правіла)  (англ.), які апісвае заканамернасці трупнага адубення[5].

Зноскі

  1. а б Pierre-Hubert Nysten // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Peter Hubert Nysten // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=16522 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Наставления по судебно–медицинскому вскрытию мёртвых тел / Шигеев В.Б. Шигеев С.В.Шигеев С.В. — 2014. С. 57
  5. Правило Нистена. Праверана 1 мая 2017.