«П’яны карабель» (фр.: Le Bateau ivre) — сторадковая вершаваная паэма Арцюра Рэмбо, напісаная ім у сямнаццацігадовым узросце ўлетку 1871 года ў Шэрлевілі. У верасні 1871 года Рэмбо ўключыў гэту паэму ў ліст да Поля Верлена, з якім пазней сустрэўся ў Парыжы.

П’яны карабель

Паэма складаецца з 25 александрыйскіх катрэнаў з рытмічнай схемай a/b/a/b/:

Où, teignant tout à coup les bleuités, délires
Et rythmes lents sous les rutilements du jour,
Plus fortes que l’alcool, plus vastes que nos lyres,
Fermentent les rousseurs amères de l’amour !
Дзе сатанее сінь і згуба проста поруч,
Дзе новы дзень святлом сцішае прагны вір,
Дзе пенаю рудой кахання бродзіць горыч —
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!

На беларускую мову верш пераклалі Рыгор Барадулін[1], Андрэй Хадановіч і іншыя.

Заўвагі правіць

  1. Выбраныя творы / Рыгор Барадулін. — Мінск : Кнігазбор, 2008. — 596 с., [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). С. 531—534.

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Le Bateau ivre