Рабер Герэн (фр.: Robert Guérin; 28 чэрвеня 187619 сакавіка 1952) — першы прэзідэнт ФІФА, займаў гэту пасаду з 1904 па 1906 год. Ураджэнец Францыі. Быў трэнерам нацыянальнай зборнай Францыі з 1904 па 1906 год.

Рабер Герэн
Robert Guérin
1-ы прэзідэнт ФІФА
1904 — 1906
Пераемнік Даніэл Вулфал
Нараджэнне 28 чэрвеня 1876(1876-06-28)
Смерць 19 сакавіка 1952(1952-03-19) (75 гадоў)
Прафесія журналіст
Дзейнасць журналіст, палітык

Па асноўнай дзейнасці, з’яўляўся журналістам, працаваў у французскім выданні «Ле Ман», гэтак жа быў сакратаром футбольнага аддзялення Саюза французскіх таварыстваў атлетычных відаў спорту (УСФСА). Менавіта там ён пачаў заклікаць да стварэння адзінай футбольнай арганізацыі, падмацоўваючы іх публікацыямі ў газеце.

1 мая 1904 года Бельгія і Францыя арганізавалі першае міжнароднае спаборніцтва, Герэн скарыстаўся гэтым выпадкам, каб сустрэцца з прадстаўнікамі футбольных арганізацый і пагаварыць аб аб’яднанні. Склікаўшы ўстаноўчы сход 21 мая 1904 года была створана арганізацыя ФІФА, а на першым пасяджэнні гэтай структуры 23 мая Герэна абралі прэзідэнтам. Еўрапейскія саюзы падтрымалі ідэю і сталі далучацца да ФІФА, праз год Герэн быў пераабраны ў якасці прэзідэнта паўторна.

Аднак ФІФА не ўдавалася арганізаваць міжнародны турнір і французскі футбольны саюз не меў унутры адзінства. Рабер пачааў аддаляцца ад спраў ФІФА, перакладаючы ўсё большую частку на віцэ-прэзідэнта Віктара Шнайдэра. Ён нават не прысутнічаў на сходзе арганізацыі 1906 года ў сталіцы Швейцарыі Берне, калі на яго месца быў абраны Даніэл Бурлей Вулфал