Рабер Кампен (1378 або 1379, Валансьен, Нідэрланды — 26 красавіка 1444, г. Турнэ) — нідэрландскі жывапісец, які, як правіла, атаясамліваецца з Флемальскім майстрам  (руск.) — невядомым мастаком, які стаіць ля вытокаў традыцыі ранняга нідэрландскага жывапісу  (руск.) (так званых «фламандскіх прымітываў»). Настаўнік Рагіра ван дэр Вейдэна і адзін з першых партрэтыстаў у еўрапейскім жывапісе.

Рабер Кампан
Дата нараджэння 1375[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1444[4][5]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр рэлігійны жывапіс[d][7], рэлігійнае мастацтва[d][8], партрэт[8] і гістарычны жывапіс[8]
Мастацкі кірунак Ранні нідэрландскі жывапіс[d][7]
Уплыў на Рагір ван дэр Вейдэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Мадонна з дзіцем ля каміна» — частка дыптыха, Эрмітаж

Біяграфія правіць

 
«Раство», каля 1425

Пра мастака Рабера Кампена, якому прыпісваюцца карціны Флемальскага майстра, вядома досыць многа. Лічыцца, што Рабер Кампен нарадзіўся горадзе Валансьене — некалі квітнеючай сталіцы графства Эно. У датыроўцы гэтай падзеі даследчыкі разыходзяцца, называючы розныя даты паміж 1375 і 1380 гадамі. Імя Кампена сустракаецца ў дакументах пачынаючы з 1406 года. У 1410 годзе ён атрымаў правы грамадзянства ў буйным фламандскім горадзе Турнэ і стаў там гарадскім жывапісцам. У дакументах гарадскога архіва захаваліся дадзеныя, што яму належала некалькі дамоў у Турнэ, што сведчыць пра пэўны матэрыяльны дабрабыт Кампена. Крыніцы сведчаць, што мастак валодаў вялікай майстэрняй са мноствам вучняў (упершыню гэтая майстэрня згадваецца ў 1418 годзе), сярод якіх былі вядомыя пасля жывапісцы Рагір ван дэр Вейдэн (у дакуменце аб прыёме вучня стаіць імя Ражэле дэ ля Пастарэ, але даследчыкі лічаць, што гэта Рагір ван дэр Вейдэн) і Жак Дарэ  (руск.), якія згадваюцца як яго вучні з 1427 па 1432 годы. Ёсць меркаванне, што ў 1427 годзе ў Турнэ наведаў Ян ван Эйк, які прыехаў у горад, верагодна, для знаёмства з мастацтвам Кампена. Кампен адыгрываў тады важную ролю ў грамадскім жыцці горада, браўся за самую разнастайную працу, ад фрэсак да кардонаў для шпалер, не кажучы ўжо пра менш буйныя заказы. Адзіны дакладна датаваны твор, які прыпісваецца Кампену, «Алтар Верлена» адносіцца да 1438 года (цяпер знаходзіцца ў Прада, Мадрыд). У 1423 годзе Кампен прыняў удзел у выступе гараджан супраць кіруючага у Турнэ патрыцыята, увайшоўшы пасля таго ў лік членаў новага гарадскога кіравання. Неўзабаве, аднак, патрыцыі зноў вярнуліся да ўлады, а мастак падвергся пераследам. Ёсць меркаванне, што гэта было выклікана палітычнымі сімпатыямі Кампена да французскага караля ў эпоху вострага суперніцтва паміж бургундскім герцагствам і французскім каралеўствам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кампен // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.

Спасылкі правіць