Рабро (лац.: costa,ae f.) — адна з парных дугападобных плоскіх костак, якія ідуць ад пазваночніка да грудзіны і складаюць грудную клетку ў пазваночных жывёл. У чалавека 12 пар рэбраў, якія прымыкаюць суставамі да пазванкоў. 10 з іх злучаюцца храсткамі з грудной косткай. Першыя 7 рэбраў называюцца сапраўднымі, а астатнія 5 — несапраўднымі, прычым адзінаццатая і дванаццатая пара — вагальныя, гэта значыць далучаныя толькі да пазваночніку і не далучаныя да грудзіны. У выніку парушэнняў развіцця шкілетнай сістэмы ў эмбрыягенезе ў некаторых людзей можа адсутнічаць 11-я ці 12-я пара, а ў іншых, наадварот, ёсць 13. Ніжнія рэбры часам выдаляюць хірургічным шляхам у тэрапеўтычных або касметычных мэтах (напрыклад, каб зрабіць талію больш стройную — у жанчын вагальныя рэбры звычайна меншыя, чым у мужчын).

Рабро

Рэбры чалавека

Ребро
Лацінская назва costa, ae f.

Хрысціянства правіць

У хрысціянскай традыцыі доўгі час лічылася, што першая жанчына — Ева — была створана Богам з рабра першачалавека (Адама). На сённяшні дзень гэта ўспрымаецца большай часткаю вернікаў як метафара.