Рабу́нак (рабаўні́цтва, грабе́ж) — адкрытае выкраданне чужой маёмасці, учыненае без шкоды для жыцця і здароўя пацярпелага. З’яўляецца злачынствам супраць уласнасці.

Напад рабаўніка на аўтамабіліста (Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія; 2003 г.)

Рабунак можа быць спалучаны з гвалтам, які не прадстаўляе небяспеку для жыцця ці здароўя пацярпелага, або з пагрозай прымянення такога гвалту[1].

Беларусь правіць

Адпаведна з артыкулам 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь рабунак караецца шматгадовым пазбаўленнем волі (да трынаццаці гадоў са штрафам). Абцяжарвальнымі акалічнасцямі лічацца гвалт над пацярпелым, пранікненне ў жыллё, памяшканне або сховішча, папярэдняя змова групы асоб, буйны памер выкрадзенай маёмасці і паўторнае ўчыненне[2].

У 2010 годзе ўстановы пракуратуры налічылі 4170 рабункаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць