Рабіна арыя[3] (Sórbus ária) — від дрэў з роду Рабіна сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Рабіна арыя

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sorbus aria (L.) Crantz, 1763

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836433
NCBI  186520
EOL  635310
GRIN  t:34996
IPNI  741629-1
TPL  rjp-258

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовае дрэва вышынёй 10-15 метраў або невысокі куст. Святлалюбнае, звычайна расце адзінкава, на добра асветленых участках, аддае перавагу вапнавым глебам.

Лісце рабіны арыя, у адрозненне ад рабіны звычайнай, суцэльнае, круглява-эліптычнае, скурыстае, па афарбоўцы зялёнае зверху і знізу белалямцавае.

Кветкі белыя, буйныя, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці.

Плады чырванавата-аранжавыя, з сопкай мякаццю, ядомыя.

Арэал правіць

Расліна горна-ляснога пояса Еўропы, а таксама Паўночнай Афрыкі і Малой Азіі. Расце на вышыні ад 500 да 1700 м над узроўнем мора.

Сістэматыка і сінанімія правіць

Сінонімы: Crataegus aria L., Hahnia aria var. majestica Dippel, Pyrus aria (L.) Ehrh., Pyrus aria subsp. rupicola Syme, Sorbus aria f. aurea (Hesse ex Rehder) Rehder, Sorbus aria var. decaisneana (Lavallée) Rehder, Sorbus aria var. majestica (Dippel) C. K. Schneid., Sorbus aria var. salicifolia Myrin, Sorbus rupicola (Syme) Hedl.[4]

Прымяненне правіць

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў азеляненні і садаводстве. Плады служаць кормам для птушак, людзьмі ў ежу практычна не выкарыстоўваюцца з-за сухога сопкага смаку. Драўніна выкарыстоўваецца ў сталярнай справе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Sorbus aria information from NPGS/GRIN. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2009. Праверана 4 кастрычніка 2012.

Спасылкі правіць

  • Рябина круглолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 5 кастрычніка 2012)