Рагаты папугай або Чубаты папугай (Eunymphicus cornutus) — птушка сямейства папугаевых. Адзін з двух прадстаўнікоў роду. Некаторыя сістэматыкі ўключаюць яго ў род какарыкі Cyanoramphus.

Рагаты папугай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eunymphicus cornutus Gmelin, 1788

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177585
NCBI  119403
EOL  1177900
FW  371348

Знешні выгляд правіць

Даўжыня папугая больш за 30 см, палова прыпадае на хвост. Асноўная афарбоўка апярэння зялёная. На ілбе чырвоная пляма. Патыліца жаўтаватая, крылы і хвост блакітныя. Адметнай асаблівасцю гэтага віду з'яўляюцца 2-6 падоўжаныя, чорныя з чырвонымі кончыкам, пёркі на галаве, нагадваюць рожкі.

Арэал правіць

Жыве ў Новай Каледоніі і на блізкіх астравах.

Лад жыцця правіць

Засяляюць лясу з каўры. Жывуць парамі ці невялікімі групамі. Харчуюцца насеннем і арэхамі.

Размнажэнне правіць

Гнёзды робяць ў дуплах.

Пагрозы і ахова правіць

Знішчэнне старых лясоў, замена лясоў плантацыямі какосавай пальмы, а таксама адлоў птушак людзьмі абумовіла рэзкае скарачэнне папуляцыі гэтага папугая. Калі не атрымаецца дамагчыся развядзення іх у няволі, то яны могуць знікнуць. У цяперашні час налічваецца 1000—2500 асобін.