Рагозна (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Раго́зна[1] (трансліт.: Rahozna, руск.: Рогозно) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 25 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на р. Спанаўка (прыток р. Заходні Буг), на поўначы меліярацыйныя каналы, на ўсходзе — г. Крушына, вакол лес. 10 км на ўсход ад мяжы з Польшчай, 18 км да поўначы ад мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка.

Вёска
Рагозна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 170 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225013
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212808046
Рагозна на карце Беларусі ±
Рагозна (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Рагозна (Брэсцкі раён)
Рагозна (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Рагозна (Брэсцкі раён)

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).

Гісторыя правіць

У 18 стагоддзі вёска вядома пад назвай Рагознечка ў Берасцейскім павеце і ваяводстве. Уладанне паноў Бельскіх, з 1823 года — Галіцкіх і Ясінскіх. У 1868 годзе вёска ў складзе маёнтка Медна ў Мяднянскай воласці. У 1873 годзе ўладальнікам маёнтка быў князь Баратынскі. У студзені 1873 года брэсцкі павятовы спраўнік паведамляў гродзенскаму губернатару, што сяляне в. Рагозна аказалі яму супраціўленне, таму ў вёску была пастаўлена «ваенная экзекуцыя ў размеры адной роты». У 1890 годзе сяляне Рагазнянскага сельскагаспадарчага таварыства мелі 349 дзес. зямлі. Працавала школа граматы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 124 двары, загубілі 147 жыхароў.

Насельніцтва правіць

  • 158 мужчын, 198 жанчын (1868)
  • 129 двароў, 801 жыхар (1876)
  • 95 двароў, 637 жыхароў (1897)
  • 718 жыхароў (1905)
  • 61 двор, 342 жыхары (30.9.1921)
  • 150 двароў, 600 жыхароў (1941)
  • 462 жыхара (1959)
  • 638 жыхароў (1970)
  • 156 гаспадарак, 347 жыхароў (1997)
  • 144 гаспадаркі, 299 жыхароў (2005)

Інфраструктура правіць

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Сельская бібліятэка

Славутасці правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць