Рагімантас Адамайціс

Рагі́мантас Адама́йціс (літ.: Regimantas Adomaitis; 31 студзеня 1937, г. Шаўляй, Літва — 20 чэрвеня 2022) — літоўскі акцёр. Народны артыст СССР (1985).

Рагімантас Адамайціс
Regimantas Adomaitis
Дата нараджэння 31 студзеня 1937(1937-01-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 2022(2022-06-20) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Літвы ЛітваСцяг СССР СССРСцяг Літвы Літва
Жонка Eugenija Bajorytė[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр
Кар’ера з 1964 года
Узнагароды
Гранд-афіцэр ордэна «За заслугі перад Літвой»
Гранд-афіцэр ордэна «За заслугі перад Літвой»
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Медаль Незалежнасці Літвы
Медаль Незалежнасці Літвы
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Народны артыст СССР— 1985
IMDb ID 0012361

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавіка[3]) у Шаўляі.

У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленні Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.

У 19621963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 19631967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года — акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.

У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).

Памёр 20 чэрвеня 2022 года[4].

Творчасць правіць

Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).

Фільмаграфія правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць