Рада трох агнёў (алган.: Niswi-mishkodewin, англ.: Council of Three Fires) — канфедэрацыя індзейскіх народаў аджыбвэ, атава і патаватомі.

Каталіцкая капліца ў форме вігвама на востраве Макінак

Згодна легендам, Рада трох агнёў узнікла падчас міграцыі часткі алганкінаў з узбярэжжа Атлантычнага акіяна на захад. Месцам заключэння саюза стаў востраў Макінак на возеры Гурон. Некаторыя даследчыкі адносяць час фарміравання канфедэрацыі да канца 1 тысячагоддзя н. э. Ва ўнутраных адносінах найважнейшую ролю адыгрывалі аджыбвэ, якіх называлі старэйшымі братамі і трымальнікамі веры. Атава лічыліся сярэднімі братамі і трымальнікамі гандлю. Патаватомі — малодшымі і трымальнікамі агню.

У XVIII ст. Рада трох агнёў уваходзіла ў склад Вялікай Заходняй канфедэрацыі, ад імя якой заключала пагадненні з Вялікабрытаніяй і ЗША.

Фармальна працягвае існаваць у нашы дні.

Літаратура правіць