Раджастха́нцы (саманазва: राजस्थाणी लोग) — народ у Індыі. Жывуць пераважна ў Раджастхане, а таксама ў іншых рэгіёнах Індыі. Уяўляюць сабою мноства этнарэлігійных, этнакаставых і этнарэгіянальных груп. Агульная колькасць — 68 541 тыс. чал. (2015 г.)[1].

Раджастханцы
(राजस्थाणी लोग)
Агульная колькасць 68541 тыс.
Рэгіёны пражывання  Індыя
Мова раджастхані, марвары
Рэлігія індуізм, іслам, сікхізм
Блізкія этнічныя групы гуджаратцы, пенджабцы, сіндхі

Гістарычныя адрозненні правіць

Раджастхан быў населены чалавекам сучаснага тыпу больш за 70 тысяч гадоў таму. Часткі рэгіёна з’яўляліся месцам развіцця Індскай цывілізацыі. У 2 тысячагоддзі да н. э. сюды перасяліліся індаарыйскія плямёны. У пазнейшыя часы ў Раджастхан мігрыравалі кушанцы, гуджары, сакі, пуштуны і г. д. У выніку тут склалася стракатая этнічная карціна з разнастайнымі групамі, якія адрозніваліся па паходжанню, рэлігіі і рэгіянальнаму чынніку.

У 1 тысячагоддзі да н. э. — 2 тысячагоддзі да н. э. Раджастхан уваходзіў у склад розных дзяржаўных утварэнняў. Асаблівую ролю адыгралі дзяржавы раджпутаў, якія захоўвалі адносную культурную і палітычную ізаляванасць да сярэдзіны XX ст.

Адным з галоўным чыннікаў першаснага культурнага аб’яднання раджастханцаў была літаратурная мова раджастхані, якая пачала фарміравацца ў сярэднявеччы на аснове старажытнай гуджарацкай мовы. У складзе брытанскай Індыі была вылучана раджпуцкая правінцыя. У 19491950 гг. створаны штат Раджастхан, дзе раджастхані стала адзінай мовай навучання і адміністрацыйнага кіравання.

Асноўныя групы правіць

Асаблівасці культуры правіць

 
Традыцыйнае ткацтва

Асноўныя заняткі раджастханцаў залежаць ад кліматычных умоў пражывання, рэлігіі і прыналежнасці да той ці іншай групы насельніцтва. На тэрыторыі Раджастхана здаўна развівалася земляробства, якое мела камерцыйны характар. Вырошчваюць збожжавыя, бабовыя і алейныя культуры, бавоўнік, расліны, з якіх атрымоўваюць натуральныя фарбы. Ужо са старажытных часоў вядома ірыгацыя. Паўкачавая форма жывёлагадоўлі характэрна для пустынных і горных мясцовасцяў, у астатніх выпадках мае дадатковы характар. Раджастханцы трымаюць курэй, кароў, коз, авечак, вярблюдаў, свінняў, коней, сланоў. Паўлінаў трымалі пры дварах высакародных асоб для забаў. У нашы дні гэта птушка з’яўляецца нацыянальным сімвалам. У гарадах і сельскай мясцовасці важнае месца займаюць традыцыйныя рамёствы — ткацтва, пляценне, апрацоўка металаў і каменю, выраб керамікі, будаўніцтва і інш.

Сучасная раджастханская кулінарыя сфарміравана ў значнай ступені пад уплывам рэлігійных і сярэднявечных прыдворных традыцый. Індуісты амаль не выкарыстоўваюць мяса і рыбу. Нават у мусульманскіх і раджпуцкіх сем’ях мяса забаронена гатаваць жанчынам, гэта робяць толькі спецыяльныя кухары-мужчыны. Затое прынята ўжываць бабовыя, асабліва сачавіцу, сметанковае масла, цукар, мёд. Усе стравы багата прыпраўляюцца спецыямі. Гародніна і некаторыя травы соляцца і падаюцца як дадатак да асноўных страў. Саладосці падаюцца як у выглядзе дэсерта, так і да асноўнай стравы ці падчас яе. Папулярныя напоі — свежае і закісленае малако, чай, фруктовы шарбат.

Традыцыйная вопратка залежыць ад прыналежнасці да той або іншай групы насельніцтва, але для ўсіх раджастханцаў характэрна выкарыстанне каляровых тканін і свабодны крой. Прынята, каб адзежа хавала большую частку цела. Распаўсюджаны розныя віды мужчынскіх і жаночых упрыгожванняў, татуіроўка.

Раджастханцы вядомы сваімі шматлікімі рэлігійнымі святамі, якія суправаджаюцца маляўнічымі імпрэзамі, танцамі, тэатральнымі відовішчамі. У часы раджпуцкіх дзяржаў сфарміраваліся касты прафесійных музык манганіяр і ланга, якія выкарыстоўвалі барабаны, струнныя шчыпковыя, а таксама духавыя музычныя інструменты. Качэўнікі калбела суправаджаюць музычныя імпрэзы загаворам змей. Танцы лічацца жаночым заняткам. Найбольш папулярныя з іх — гхумар, бхаваі, тэраталі. Характэрна, што раджастханскім танцоўшчыцам дазваляецца імправізаваць, змяняць рухі і музыку. Да нашых дзён папулярнасцю карыстаецца лялечны тэатр катхпуталі.

Мова правіць

Асноўныя мовы — раджастхані і марвары — належаць да індаіранскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Рэлігія правіць

Асноўная рэлігія раджастханцаў — індуізм. Таксама распаўсюджаны іслам і сікхізм.

Зноскі

Спасылкі правіць