Радунька

рака ў Беларусі

Ра́дунька — рака ў Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Дзітва (басейн Нёмана).

Радунька
Характарыстыка
Даўжыня 28 км
Басейн 169 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Павіланцы
 • Каардынаты 54°07′52″ пн. ш. 24°51′54″ у. д.HGЯO
Вусце Дзітва
 • Месцазнаходжанне на ўсход ад вёскі Талькунцы
 • Каардынаты 54°00′07″ пн. ш. 25°07′05″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Воранаўскі раён
physical
Радунька
Радунька
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 28 км. Плошча вадазбору 169 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Павіланцы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, праз гарадскі пасёлак Радунь, упадае ў Дзітву прыкладна за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Талькунцы. Рэчышча ад вусця на працягу 25 км каналізаванае. Асноўны прыток — Струга.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць