Радыёпрыёмнік (лац.: radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэння, ператварэння і выкарыстання энергіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частотна-селектыўныя электраланцугі (вагальныя контуры і электрафільтры  (англ.)) для вылучэння сігналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных ваганняў, дэтэктар  (англ.), сродкі ўзнаўлення звестак (гучнагаварыцель і кінескоп). Часта канструкцыйна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам (магнітола).

Пераносны ўсехвалевы радыёпрыёмнік 1990-х гадоў

Віды правіць

Адрозніваюць радыёпрыёмнікі наўпроставага ўзмацнення  (англ.) і супергетэрадзінныя  (англ.) (маюць пераўтваральнікі частаты і ўзмацняльнікі прамежкавай частаты), радыёвяшчальныя (для прыёму моўных, музычных і тэлевізійных перадачаў) і прафесійныя (для працы на лініях радыёсувязі, адмысловых прыладах радыёкіравання  (англ.), радыёлакацыі, радыёнавігацыі  (англ.) і радыётэлевымярэння  (англ.)), пераносныя і стацыянарныя[1].

Зноскі

  1. Анатоль Ткачэнка. Радыёпрыёмнік // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 234. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4.

Спасылкі правіць