Радыёрэлейная сувязь

Радыёрэле́йная су́вязь — від радыёсувязі, ажыццяўляемай праз прыёма-перадавальныя радыёстанцыі, размешчаныя на адлегласці прамой бачнасці антэн. Забяспечвае перадачу разнастайнай інфармацыі па вялікай колькасці каналаў (тэлефон, тэлеграф, тэлебачанне і інш.) у дэцыметровым і сантыметровым дыяпазонах хваляў.

Антэны, размешчаныя на тэлевізійнай вежы

Падзяляецца на актыўную і пасіўную.

  • Актыўная радыёрэлейная сувязь уключае прыём, пераўтварэнне, узмацненне і перадачу радыёсігналаў радыёрэлейнымі станцыямі.
  • Пасіўная радыёрэлейная сувязь ажыццяўляецца ў выніку змянення напрамку распаўсюджвання радыёхваль пры дапамозе люстраных антэн або іншых пасіўных адбівальнікаў.

У мэтах павелічэння адлегласці паміж радыёрэлейнымі станцыямі іх антэны усталёўваюць на вежах, а самі вежы імкнуцца размяшчаць на ўзвышэннях мясцовасці.

Першая лінія радыёрэлейнай сувязі з 5 тэлефоннымі каналамі была пабудавана ў ЗША паміж Нью-Ёркам і Філадэльфіяй у 1935 годзе[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 235. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць