Радыётэ́хніка[1] — навука, якая займаецца вывучэннем электрамагнітных ваганняў і хвалі радыёдыяпазону, метадаў іх генерацыі, узмацнення, пераўтварэння, выпраменьвання і прыёму і выкарыстання іх для перадачы інфармацыі. Таксама галіна тэхнікі, якая выкарыстоўвае электрамагнітныя хвалі для перадачы інфармацыі ў радыёсувязі, радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёлакацыі, радыёнавігацыі, радыёастраноміі, дыстанцыйным кіраванні і інш.

Узнікненне радыётэхнікі звязваецца з працамі Майкла Фарадэя, які заклаў асновы вучэння аб электрычным і магнітным палях, і Дж. К. Максвэла, матэматычна абгрунтаваўшага магчымасць існавання электрамагнітнага поля, здольнага распаўсюджвацца ў прасторы ў выглядзе электрамагнітных хваль.

Развіццё радыётэхнікі цесна звязана з дасягненнямі ў галіне радыёфізікі, электронікі, фізікі паўправаднікоў, тэорыі ваганняў, тэорыі інфармацыі, матэматыкі, тэхнікі высокачастотных вымярэнняў, вакуумнай і паўправадніковай тэхнікі.

Зноскі

Літаратура правіць