Разня ў Дэнгелат — масавае забойства, здзейсненае 30 лістапада 2020 года ў вёсцы Дэнгелат (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. У той дзень многія мясцовыя жыхары і прышлыя паломнікі сабраліся на імшы ў царкве, калі па іх адкрылі агонь вайскоўцы Узброеных Сіл Эрытрэі. Па розных даных, загінула ад 80 да 150 чалавек.

Спасылкі правіць