Разуха

род раслін

Разу́ха[3] (Árabis) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae).

Разуха

Arabis alpina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arabis L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22671
NCBI  50451
EOL  37457
GRIN  g:887
IPNI  329356-2

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796: 1. Arabis alpina,
2. Arabis hirsuta

Шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, у некаторых відаў сцелецца і лёгка ўкараняецца. Лісце суцэльнае, зрэдку лірападобнае. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы. Кветкі з чатырма пялёсткамі, звычайна пафарбаваны ў белы, ружовы або ліловы колер. Тычынак — 6. Суквецце — шчыльная, часам шчыткападобная або парасонападобная гронка. Плод — стручок.

Распаўсюджанне правіць

Сустракаецца ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. Святлолюбівыя расліны. Добра растуць на рыхлых лёгкіх глебах. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Некаторыя віды разводзяць як дэкаратыўныя, некаторыя віды — меданосныя.

Таксанамія правіць

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 110 відаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Arabis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 сакавіка 2013). Праверана 7 студзеня 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць