Разьба па камені — працэс надання каменю  (укр.)неабходнай формы і знешняй апрацоўкі.

Разьбяр працуе над саборам Іаана Багаслова ў Нью-Ёрку, 1909 г.
Каменны абразок Мікола і Стэфан, знойдзены на Мінскім замчышчы
Калона Марка Аўрэлія ў Рыме (дэталь)

Гісторыя правіць

Найбольш старажытныя творы рэпрэзентатыўнага мастацтва прадстаўленыя разьбой па камені. Сярод археалагічных знаходак, датаваных да н.э., былі знакі, высечаныя на камянях або петрогліфы. Таксама фігуркі Венеры, такія як Венера з Берэхат-Рама  (руск.). Разьба па камені ўжывалася на ўсіх этапах гісторыі матэрыяльнай культуры  (укр.) краін і народаў свету.

Разьба па камені ажыццяўляецца пры дапамозе распілоўкі, такарнай апрацоўкі, свідравання, шліфоўкі, паліроўкі  (укр.), аперацый даводкі, гравіравання  (укр.).

Найвышэйшыя дасягненні разьбы па камені звязаныя з апрацоўкай халцэдону, оніксу, агату, геліятропу  (укр.), горнага крышталя  (укр.), аметысту, яшмы, нефрыту, раданіту, малахіту, лазурыту, ізумруду, бірузы, бурштыну, каралу, гіпсу і селеніту, абсідыяну, мармуру, мармуровага оніксу («алебастру») і іншых абліцавальных, вырабных, ювелірна-вырабных і ювелірных камянёў.