Разьба па косці — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з дапамогай якога ствараюцца разныя мастацкія формы на косці розных жывёл. Таксама да гэтага віду мастацтва адносяць вырабы з біўняў і рогаў. Яго вынікам з’яўляюцца арнаменты на паверхні матэрыяла або асобныя фігуркі, цалкам створаныя з кавалка косці.

Табольская фабрыка мастацкіх кастарэзных вырабаў

Гісторыя правіць

Мастацтва разьбы па косці існуе здаўна і па гэты дзень. У апошні час пашырылася яе выкарыстанне, як больш таннай і юрыдычна дазволенай замены разьбы па слановай косці.

Асаблівую значнасць мела ў дагістарычныя часы. Захаваліся такія вядомыя і важныя прыклады, як «Алені, якія плывуць» і шматлікія Палеалітычныя Венеры.

Вядомы таксама шэраг вырабаў англасаксонскага мастацтва, у тым ліку Куфар Фрэнкса.

Матэрыял правіць

У разьбе па косці выкарыстоўваюцца: бівень маманта, зуб кашалота, іклы маржа, ласіны рог, алені рог, цэўка (простая жывельная костка).

Інструменты правіць

Інструменты для апрацоўкі косці — бормашына і штыхелі.