Раклет
Раклет (фр.: Raclette; ад фр.: Racler — скабліць, скрэбці) — швейцарская нацыянальная страва, што гатуецца з расплаўленага тлустага сыру.
| |
Аўтарства | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя згадкі аб страве ўтрымліваюцца ў манастырскіх рукапісах кантонаў Обвальдэн і Нідвальдэн, якія распавядаюць аб пажыўным «смажаным сыры», які гатуюць пастухі ў Альпах у Вале. Пастухі клалі галоўку сыру блізка да агню і саскрабалі павольна гарачы сыр. Сучасны раклет сервіруюць з бульбай, марынаванымі агуркамі, мастардай, рознымі відамі вяндліны. Існуе мноства гатункаў сыру для раклета, які выпускаецца з часнаком, чырвоным перцам або з казінага малака. Сучасны раклет гатуецца ў спецыяльнай настольнай печцы — раклетніцы, для саскрабання гатовага раклета існуе адмысловы раклетны нож.