Ракытнэ (Ровенская вобласць)

Ракытнэ[1] ці Ракітна (укр.: Рокитне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Ракытніўскага раёна.

Пасёлак гарадскога тыпу
Ракытнэ
укр.: Рокитне
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1888
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
  • 5,52 км²
Вышыня цэнтра
179 ± 0 м
Насельніцтва
6800 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3635
Паштовы індэкс
34200
КААТУУ
5625055100
Афіцыйны сайт
Ракытнэ на карце Украіны ±
Ракытнэ (Ровенская вобласць) (Украіна)
Ракытнэ (Ровенская вобласць)
Ракытнэ (Ровенская вобласць) (Ровенская вобласць)
Ракытнэ (Ровенская вобласць)

Гісторыя правіць

Узнікненне паселішча прыпадае на час прамысловага ажыўлення 1880-х гг. Да 1922 г. сяло было вядома пад назвай Ахотнікава, што пайшло ад прозвішча ўласніка зямлі, у якога бельгійскі прадпрымальнік габрэйскага паходжання Розенберг у 1888 г. купіў невялікі ўчастак кварцавых пяскоў, прыдатных для шклаварэння, і адкрылі тут прымітыўную гуту.

Штуршком да хуткага развіцця паселішча стала збудаванне ў 1898 г. завода і пракладка ў пачатку 1900 г. чыгуначнага шляху Кіеў-Ковель. Лінія прайшла праз вёску, і тут збудавалі чыгуначную станцыю. Вёска ўваходзіла ў Оўруцкі павет Валынскай губерні. Паводле Рыжскай мірнай дамовы ў 1921 г. вёска адышла да Польшчы.

У 1922 г. паселішча перайменавалі ў Ракітнае, а чыгуначная станцыя стала называцца Ракітнае-Валынскае.

1 кастрычніка 1933 г. горад быў пашыраны за кошт далучэння часткі тэрыторыі гміны Кісорычэ з размешчанымі на ёй казармамі Корпуса памежнай варты. У верасні 1939 г. паселішча ў складзе Заходняй Украіны была далучаная да СССР.

Пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй Украіны праводзілася праца па размежаванні раёнаў, і ў 1940 г. быў утвораны Ракытніўскі раён. Пачалі працаваць першыя дзяржаўныя органы ўлады. У красавіку 1986 г. пасёлак пацярпеў ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адносіцца да трэцяй катэгорыі населеных пунктаў, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы.

Зноскі